Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. У поставской команды есть потенциал

Спорт

Стаўка – на маладосць

Ажыўленымі будуць першыя майскія выхадныя ў многіх гарадах краіны: да футбольных клубаў вышэйшай і першай ліг далучацца прадстаўнікі 3-га, самага масавага, дывізіёна.

Пасля працяглага перапынку заўтра пастаўскія футбалісты ў чацвёрты раз за сваю гісторыю возьмуць старт у чэмпіянаце Беларусі сярод каманд 2-й лігі. Напярэдадні Беларуская федэрацыя футбола зацвердзіла фармат правядзення гэтых спаборніцтваў на Віцебшчыне. У нашай краіне створана 6 зон.

У Віцебскай вобласці на папярэднім этапе згуляюць 12 каманд, падзеленых на 2 падгрупы. Нашы трапілі ў заходнюю зону, а сапернікамі сталі футбалісты з Полацка, Міёр, Лепеля, Сянно і Глыбокага.

Адзін з момантаў пераможнага матча пастаўчан з ФК «Глыбокае»

Ва ўсходняй падгрупе павядуць барацьбу за 3 пуцёўкі ў фінальную групу за 1—6-е месцы«Газавік» (Віцебск), «Ніва» (Талачын), «Гарадскія львы» (Гарадок), ФК «Чашнікі», «Харчцэнтр» (Віцебск) і «АвіяДАР» (Орша). Затым па 3 каманды з абедзвюх падгруп, якім не пашанцуе, правядуць у два кругі свой турнір з матчамі дома і на выездзе за выніковыя 7—12-е месцы.

У фінальны рэспубліканскі этап выйдуць 16 каманд, а ўсяго ў чэмпіянат заяўлена 79. Барацьбу за медалі прадоўжаць восенню па 2 найлепшыя клубы з Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей, а таксама тройка найлепшых — з Брэстчыны і 5 наймацнейшых — з Мінскай вобласці.

— Наша каманда па-ранейшаму будзе адной з самых маладых па ўзросце ігракоў, таму прэтэндаваць на высокія месцы ў бараць­бе з больш вопытнымі і лепш укамплектаванымі сапернікамі не прыходзіцца, — гаварыў галоўны трэнер пастаўскай каманды Васіль Грантоўскі. — Рыхтавацца поўным складам няма магчымасці, бо многія працуюць і вучацца ў розных гарадах. Але патэнцыял у пастаўчан ёсць: нашы лідары Чашун, Пучынскі, Танана, Павініч, Ві­лейта, Дубін і іншыя ў 2013 го­дзе выйгралі сярэбраныя медалі ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (U-17). А іх больш маладыя партнёры раней добра выступалі ў рэспубліканскім турніры «Скураны мяч». Але сабраць разам усіх гэтых ігракоў для ўдзелу ў матчы будзе магчыма не заўсёды.

У мінулым сезоне ў вобласці ФК «Паставы-ПМЦ» заняў толькі 9-е выніковае месца. Сёлета ён пачне барацьбу на выездзе з глыбачанамі. У мінулым годзе ў гэтага саперніка нашы ўзялі 4 ачкі: абыгралі (2:1) на выез­дзе і ўнічыю (3:3) згулялі дома. Дарэчы, менавіта з ФК «Глыбокае» пастаўчанам выпала згуляць і ў розыгрышы Кубка Беларусі па футболе сезона 2021/2022 года. Матч папярэдняга раўнда з ім пройдзе на гарадскім стадыёне ў Паставах 8 альбо 9 мая, канкрэтную дату правядзення паядынку АБФФ паведаміць дадаткова.

Уладзімір Шык. Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Поставчане сыграют в чемпионате Беларуси по футболу 2021 года среди команд 2-й лиги (+календарь игр)
Мяч над сеткой. За право выйти в финал соревновались мальчики и девочки 2009 года рождения
ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «СДЮШОР-Энергия» (Гомель)—«Атлант» (Поставы) — 3:0



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.