В Новосёлковской СШ открыли аграрную группу

Образование

Глыбей пазнаюць сельскую гаспадарку

Ужо два гады вучні Варапаеўскай СШ знаёмяцца з сельскагаспадарчымі прафесіямі, займаючыся ў спецыяльна створаных аграрных класах. А з гэтага навучальнага года знаёмства з імі пачалі і ў Навасёлкаўскай СШ імя Алега Валодзькі: па ініцыятыве аддзела па адукацыі райвыканкама тут адкрылі аграрную групу.

Яна складаецца з чатырох 10-класнікаў: Арцёма Абрамава, Антона Зямчонка, Дзмітрыя Рулевіча і Данілы Кузняцова, якія два разы на тыдзень, у паня­дзелак і пятніцу, наведваюць факультатыў «Уводзіны ў аграрныя прафесіі». Вядзе яго настаўніца працоўнага навучання Аліна Сініца. Яна расказвае школьнікам пра зерневыя, зернебабовыя, прасяныя, агароднінныя і ягадныя культуры, пладовыя дрэвы, лекавыя расліны, дэкаратыўнае садаводства і кветкаводства, жывёла-, звера-, коне- і птушкагадоўлю, рыбаводства і пчалярства, дэманструючы вучэбныя відэафільмы. На занятках вучні па-сапраўднаму адкрываюць для сябе сельскую гаспадарку: бачаць усю яе разнастайнасць, шырокае выкарыстанне сучасных тэхнікі і тэхналогій. Як прызнаецца настаўніца, рыхтуючыся да факультатыву, яна і сама даведваецца шмат новага і цікавага.

Навучэнцы аграрнай групы

Таксама, у адпаведнасці з планам, у навучэнцаў аграрных класаў і групы ёсць аграсуботы, якія праводзяцца адзін раз на месяц з пачатку гэтага года. Падчас іх навасёлкаўскія і варапаеўскія школьнікі ўжо наведалі майстэрні ААТ «Навасёлкі-Лучай» і рыбгас «Навінкі». На мехдвары паглядзелі ўсю тэхніку і пася­дзелі за рулём магутных машын, паслухалі расказ кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства пра структуру сельскай гаспадаркі раёна. У рыбгасе гасцям паказалі ўвесь працэс вырошчвання рыбы — ад ікрынкі да дарослай асобіны, расказалі, колькі ўсяго рыбгасаў у рэспубліцы, наколькі яны перспектыўныя. У маі запланавана экскурсія на ферму ў Коўзаны.

Акрамя таго, напярэдадні вясенніх канікулаў вучні аграгрупы пабывалі ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы: знаёміліся з прафесіямі, якія можна атрымаць у гэтай навучальнай установе. Пазней былі ўдзельнікамі раённага прафарыентацыйнага злёту.

Сустрэўшыся са школьнікамі, я пацікавілася, чаму яны прынялі рашэнне вучыцца ў аграрнай групе.

— Дзякуючы ёй, лягчэй пасту­піць у ВНУ. Якую навучальную ўстанову і спецыяльнасць выберу, пакуль не ведаю. Не выключаю, што яны будуць сельскагаспадарчымі, — адказаў Дзмітрый Рулевіч.

Не вызначыўся з будучай прафесіяй і Даніла Кузняцоў. Ён таксама спадзяецца, што навучанне ў аграгрупе дапаможа пры паступленні. А вось Арцём Абрамаў і Антон Зямчонак збіраюцца звязаць сваё жыццё з эканомікай і маркетынгам. Абітурыентам эканамічнага факультэта трэба добра ведаць матэматыку. Яе ўсе чацвёра хлопцаў вывучаюць на павышаным узроўні, як і рускую мову і літаратуру.

— Ну а калі не атрымаецца стаць маркетолагам, ёсць запасны варыянт паступлення, — зазначае Антон.

І ён, дарэчы, нядрэнны. Выпускнікі, якія збіраюцца паступаць на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю, могуць узяць мэтавае накіраванне ў гаспадарцы і потым атрымліваць ад яе штомесячную даплату да стыпендыі. А пасля заканчэння вучобы, у адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама, маладым жывёлаводам будуць даплачваць да заработнай платы кожны месяц 1 000 рублёў на працягу 3 гадоў.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
В музее СШ №4 появилось 2 новых экспоната — копии флагов 32-й ракетной дивизии и 346-го ракетного полка
Поставские школьники привезли 2 диплома с республиканской олимпиады по учебным предметам
Учащиеся СШ №1 вернулись в обновленную после капитального ремонта школу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.