Фоторепортаж: День Победы отпраздновали в Поставах (дополнено)

Главное Общество

Пастаўшчына святкавала, Пастаўшчына трыумфавала

У Паставах ўрачыста адзначылі 76-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, праходзілі ў раёне на працягу мінулага тыдня. А завяршыліся яны маштабнай праграмай 9 Мая.

Сімвалы, якія нас яднаюць

Сёлета незабыўнае для кожнага беларуса свята супала яшчэ з адным — Днём Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца ў другую нядзелю мая. Услаўленнем галоўных дзяржаўных сімвалаў на плошчы Камсамольскай і распачалася чарга ўрачыстасцей. З гэтай нагоды тут сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, ваеннаслужачыя і моладзь.

— Сучасныя герб і флаг прынятыя на ўсенародным рэферэндуме ў 1995 годзе і з’яўляюцца асноўнымі атрыбутамі незалежнасці нашай краіны, яе адметнай рысай, прадметам нашага гонару, а таксама ўвасабляюць ідэю нацыянальнага адзінства, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу. — Мы павінны любіць і паважаць свае сімвалы. Тым больш што ў нас ёсць прыклад для пераймання: у вайну нашы мужныя продкі зберагалі гэту рэліквію, нават рызыкуючы ўласным жыццём.

2021-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам народнага адзінства. У яго рамках ГА «БРСМ» ініцыявала акцыю «Роднае-народнае», накіраваную на папулярызацыю дзяржсімвалаў. Падчас мітынгу моладзь раздала прысутным паштоўкі з чырвона-зялёнай стужкай, а таксама бутаньеркі — сімвал яшчэ аднаго свайго патрыятычнага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».

Класіка і новыя рашэнні

З самай раніцы на пляцоўцы па вуліцы Савецкай у райцэнтры ў адну лінейку выстраілася ваенная тэхніка, якую абмінуць не мог ніхто. Асаблівую ціка­васць яна выклікала ў дзяцей. Тыя з захапленнем вывучалі спецыяльныя машыны пагранічнікаў і ваеннаслужачых войск супраць­паветранай абароны. На ўсе­агульны агляд было прадстаўлена 5 узораў. Напрыклад, машына «Волат» прызначана для язды па бездарожжы, дзякуючы двум 130-літровым бакам можа без дадатковай запраўкі пера­адольваць звыш тысячы кіламетраў, а станцыя радыётэхнічнай разведкі «Кальчуга-М» выяўляе не толькі паветраныя цэлі, але і наземныя станцыі ў радыусе да 450 кіламетраў. Не адыходзілі хлопчыкі і дзяўчынкі і ад выставы зброі, якая разгарнулася на плошчы. Унушальнай была чарга да палявой кухні, дзе вайскоўцы частавалі ўсіх ахвотных салдацкай кашай.

Яшчэ адна навінка сёлетняй святочнай праграмы — лёгкаатлетычны крос «У гонар Перамогі». Ён аб’яднаў 27 пастаўчан рознага ўзросту. Маршрут марафонцаў пралёг ад брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай да цэнтральнай плошчы горада. На фінішы ўдзельнікаў чакалі апладысменты гледачоў і сувеніры, а прызёраў кросу — медалі.

Як заўсёды, непадробны інта­рэс і захапленне выклікала традыцыйная тэматычная выстава работ навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера. За некалькі дзясяткаў крокаў ад яе — па вуліцы 17 Верасня — юныя мастакі з «художкі» расквецілі каляровай крэйдай асфальт. Конкурс малюнкаў, як і выстава, прысвячаўся Дню Перамогі.

Не першы год кранальна праходзіць сустрэча ў раённым края­знаўчым музеі «Успомнім разам бацькоў і дзядоў». У гэтым годзе ўдзячныя нашчадкі зноў сабраліся, каб узгадаць пра баявы шлях сваіх блізкіх, разам з імі прайсціся ў думках франтавымі дарогамі.

Памятаць і стаяць на варце праўды!

Асноўнай святочнай дзеяй у гэты дзень стаў мітынг-рэквіем. Ён пачаўся з урачыстага ўнясення вайскоўцамі на плошчу Леніна копіі Сцяга Перамогі, які ў маі 1945-га быў узняты над рэйхстагам савецкімі воінамі. Са словамі шчырай падзякі да ветэранаў і ўсіх нашчадкаў Вялікай Перамогі звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

— Мы схіляем галовы перад салдатамі-вызваліцелямі! Іх муж­насць, адвага і гатоўнасць аддаць жыццё за Радзіму сталі страшэннай расплатай з гітлераўцамі і іх паслугачамі. Гісторыя паднесла ўрок паслядоўнікам нацысцкай ідэалогіі. Яго сэнс просты і справядлівы: народ, які абараняе родную краіну і будучыню сваіх дзяцей, — непераможны, — адзначыў кіраўнік раёна. — Беларусь стала на шляху агрэсара жывым шчытом. Прайшоўшы палову Еўропы, на нашай зямлі фашысты ўпершыню сустрэлі лютае супраціўленне. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці, горада Магілёва былі даўжэйшымі, чым захоп многіх еўрапейскіх краін. Менавіта ў жорсткіх баях 1941-га пахіснулася ўпэўненасць ворага ва ўласнай перавазе, былі закладзены асновы будучай Вялікай Перамогі. Мы ведаем яе цану і не маем права забываць, а таксама дазваляць іншым ігнараваць трагічныя ўрокі мінулага. Беларусь — міралюбівая і адкрытая краіна. І наш святы абавязак — захаваць яе такой для будучых пакаленняў.

Час няўмольны. Усё менш застаецца жывых сведак той вайны. Эфект іх прысутнасці стварылі ­ўдзельнікі акцыі «У страі заўсёды, у памяці навечна», якія разам з партрэтамі родных-франтавікоў прайшлі ад сцэны да брацкай магілы на плошчы Леніна. Да яе прадстаўнікі ўлады ўсклалі вянкі, карзіны і кветкі. Праграму прадоўжыў святочны канцэрт.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
В музее СШ №2 появился новый ценный экспонат — копия Флага Победы/
В 2020 году на мемориальной плите братской могилы в Воропаево появились три новых имени
Фоторепортаж: День Победы празднуют сегодня в Поставах 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.