Геннадий Лавникович из Воропаево стал ксендзом, поставчанин Валерий Пупкевич — дьяконом

Духовность

Нашы землякі – святар і дыякан

15 мая сакрамант святарства прыняў Генадзій Лаўніковіч з Варапаева. У дыяканы пасвечаны пастаўчанін Валерый Пупкевіч.

Урачыстае пасвячэнне адбылося ў Вышэйшай Місійнай семінарыі Айцоў Сэрцанаў у Стадніках (Польшча), недалёка ад Кракава.

Ксёндз Генадзій родам з Варапаева. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 2012 годзе ён распачаў падрыхтоўчы год у супольнасці сэрцанаў у парафіях у Мазыры, Гродне, Ляхавічах. Потым быў навіцыят і шэсць гадоў вучобы ў семінарыі ў Польшчы. Сёлета паспяхова абараніў магістарскую работу па кананічным праве і завяршыў вучобу.

Дыякан Валерый нарадзіўся ў Паставах. Разам з ксяндзом Генадзіем прайшоў поўны курс падрыхтоўкі і навучання. Таксама абараніў магістарскую работу па фундаментальнай тэалогіі.

Святар Генадзій Лаўніковіч і дыякан Валерый Пупкевіч

Па сэрцанскай традыцыі перад урачыстасцю пасвячэння законнікі на працягу пяці дзён удзельнічалі ў рэкалекцыях, падчас якіх разважалі над уласным пакліканнем і прасілі Бога аб дары вернасці яму. Сакрамант пасвячэння прынялі з рук яго Эксцэленцыі дапаможнага біскупа Кракаўскай архідыяцэзіі  Дам’яна Мускуса.

Бацькі і родныя Генадзія і Валерыя не змаглі прысутнічаць на ўрачыстасці пасвячэння, але далучыліся да яе анлайн.

Сэрцанская супольнасць дзейнічае па ўсім свеце на працягу 143 гадоў. «Быць пакорнымі любові і слугамі паяднання людзей і свету ў Хрысце» — такая місія тых, хто ўступае ў гэты ордэн. Святары-сэрцане працуюць у многіх краінах. У Беларусі яны служаць у Гродне, Астрыне, Ляхавічах, Шаркаўшчыне, Паставах і Варапаеве. Напрыканцы ўрачыстасці ксёндз Генадзій Лаўніковіч атрымаў асаблівую адзнаку — місійны крыж, які будзе ганарова насіць, будучы на місіях або праводзячы рэкалекцыі.

30 мая ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Варапаеве адбудзецца прыміцыйная (першая) Імша ксян­дза Генадзія. Падчас яе ён паразважае над Божым словам і ўдзеліць благаславенства. Пачатак у 10 гадзін.

Анна Анішкевіч
Фота з сайта «Каталіцкага весніка»



Читайте также:
Уже 20 лет несёт слово Божие протоиерей Георгий Лакотка в храме Воскресения Христова в Воропаеве
В костеле Святого Антония Падуанского 10-й год работает столовая для обездоленных



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.