ХХХ чемпионат Беларуси по волейболу. «СДЮШОР-Энергия» (Гомель)—«Атлант» (Поставы) — 3:0

Спорт

Пад дыктоўку саперніка

«СДЮШАР-Энергія» (Гомель)—«Атлант» (Паставы) — 3:0
20 тур. 3:0 (25:11; 25:14; 25:16)

Каб прадоўжыць барацьбу ў фінальнай серыі, пастаўчанам у паўторным матчы неабходна было згуляць яшчэ лепш, чым тыдзень назад. Аднак з-за аб’ектыўных прычын гэта не ўдалося. Не аднавіліся і не паехалі ў Гомель пасля сур’ёзных траўм лідары каманды, у тым ліку кандыдат у майстры спорту Віталь Варанец.

Сапернік такіх праблем не меў, наадварот, яшчэ больш узмацніў свой склад за кошт пары ігракоў асноўнай каманды. З самага пачатку ён гуляў упэўнена, нарошчваючы сваю перавагу. Нашы, на жаль, на прыёме гулялі слаба.

Гамяльчане ўзмацнілі сваю гульню і на блоку. У пастаўчан з цяжкасцю праходзілі атакі, яны часта памыляліся і неўзабаве аказаліся ў ролі даганяючых. Іх галоўны трэнер Павел Вавінскі серыяй замен паспрабаваў ажывіць гульню падапечных, але пераламаць няўдалы ход матча, на жаль, не ўдалося. Гамяльчане паўторна перамаглі «атлантаўцаў» і занялі 7-е выніковае месца.

У заключным матчы сезона ў горадзе над Сожам згулялі Аксёненка (к) (Іўчанка), Іваноў (Лосік), Каспер (Саўчук), Болгаў (Канаш), Марцінкевіч, Казлоўскі і лібера Русак, Бароўка. Дарэчы, 17-гадовы нападаючы Даніла Болгаў напярэдадні добра сябе праявіў на праглядзе ў Салігорску і, магчыма, хутка падпіша прафесійны кантракт з мясцовым ВК «Шахцёр», які запрасіў маладога валейбаліста да сябе ў каманду.

Барацьба за «золата» 1-й лігі яшчэ дзвюх гомельскіх каманд завяршылася наступным чынам: дэбютант, «Газавік-Гомель», зноў адолеў (3:2) «Бумпрам» і стаў пераможцам гэтага турніру. Леташні чэмпіён — сталічны РДВАР-2003 — двойчы з лікам 3:0 перамог выхаванцаў «ДЮСШ-Шахцёр» (Салігорск) і заваяваў бронзавыя медалі. У матчах за 5—6-е месца гродзенскі «Камунальнік-ГДУ» ва ўпартай барацьбе двойчы (3:2) быў мацнейшы за «Узлёт» (Орша). У паядынках за 9—10-е месца магілёўскі «ЦАР-Камунальнік» адолеў мінскі РДВАР-2005, які рыхтуецца да адбору на чэмпіянат Еўропы (U-17).

У юбілейным чэмпіянаце краіны вырасла не толькі колькасць каманд-удзельніц, але і канкурэнцыя, — адзначыў галоўны трэнер пастаўчан Павел Вавінскі. — Калі б не сур’ёзныя траўмы двух лідараў, сёлета нам рэальна было б пазмагацца за 5-е месца. Але ўжо тое, што двух нашых вядучых валейбалістаў запрашаюць да сябе клубы вышэйшай лігі, гаворыць пра тое, што ў Паставах умеюць рыхтаваць ігракоў высокага класа. Іншая справа — нам няпроста змагацца з камандамі буйных гарадоў, у якіх большыя фінансавыя магчымасці. Для «Атланта» сезон завяршыўся пазіцыяй на 8-м месцы, але патэнцыял для ўзмацнення гульні ў яго ёсць».

Уладзімір Шык



Читайте также:
Поставчане сыграют в чемпионате Беларуси по футболу 2021 года среди команд 2-й лиги (+календарь игр)
10 апреля прошёл очередной этап районной круглогодичной спартакиады — плавание
Мяч над сеткой. За право выйти в финал соревновались мальчики и девочки 2009 года рождения



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.