Хлеборобы ОАО «Яновица-агро» завершают в срок сев ранних яровых

Сельское хозяйство

Механізатары ААТ «Янавіца-­агра» Валерый Глазко і Мікалай Жарын — прафесіяналы сваёй справы, таму ім даверана самая адказная работа — сяўба. У аўторак з раніцы яны аглядалі сеялкі і збіраліся выязджаць у поле за Бержалатамі, каб на апошніх гектарах дасеяць пшаніцу.

Аб’ём веснавых работ у гаспадарцы немалы: пад зерневыя і зернебабовыя адведзена 550 гектараў, рапс — 250, кукурузу — 350 га. Свае карэктывы ўносіць надвор’е. Але як бы ні блытала яно планы хлебаробаў, час марнаваць нельга: насенне павінна легчы ў глебу ў аптымальныя тэрміны.

Механізатары ААТ «Янавіца-агра» Валерый Глазко і Мікалай Жарын

— Справіцца сваімі сіламі нерэальна, — гаварыў кіраўнік ААТ «Янавіца-агра» Аляксандр Шымковіч. — Ёсць толькі 17 механізатараў. Большасць з іх задзейнічаны на жывёлагадоўчых фермах. У некаторых — праблемы з дысцыплінай. А хоць адзін змарнаваны дзень адмоўна адбіваецца на ўсім тэхналагічным працэсе. Дзякуй за адчувальную дапамогу малочнаму заводу, у аграаб’яднанне якога мы ўваходзім. З кіраўніцтвам завода і раёна ўзгадняем планы, разам вырашаем надзённыя пытанні. Праблем хапае, і не кожную можна вырашыць аператыўна.

Аляксандр Шымковіч узначаліў «Янавіцу-агра» 2 красавіка. Неўзабаве захварэў і пайшоў на бальнічны. Выйшаўшы, неадкладна ўзяўся за справы. А іх у гэту гарачую пару безліч. Да таго ж у гаспадарцы няма ні агранома, ні інжынера. Таму кіраўніку даводзіцца ўсюды паспяваць самому.

— Задаволены работай механізатараў малаказавода, — працягваў Аляксандр Станіслававіч. — Леанід Насыр уносіў удабрэнні, падкормліваў азімыя, ужо прыступіў да хімпраполкі. Валянцін Ма­м­залёў дапамагаў на сяўбе. Надзейны і лынтупчанін Раман Панкрашоў, які займаецца ворывам.

Вясна — такі час, калі адна работа цягне за сабой іншую. Цяпер у «Янавіцы» сеюць рапс, на чарзе — кукуруза. Агульнымі намаганнямі палявыя работы аграрыі павінны завяршыць у тэрмін.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Иван Крупко посетил Поставщину
Хлеборобы ОАО «Новоселки-Лучай» завершают сев ранних яровых культур
3 учащихся Поставского государственного колледжа приехали на преддипломную практику в «Дуниловичи-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.