Интервью. Как в нынешних экстремальных условиях заготовить достаточное количество кормов?

Сельское хозяйство

Не накорміш – не надоіш

Гэту ісціну добра разумеюць на сельгаспрадпрыемствах раёна і вырашаюць, як у сёлетніх экстрэмальных умовах нарыхтаваць дастатковую колькасць кармоў. Пра гэта карэспандэнт «ПК» гутарыць з намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццянай Андрэевай.

— Такога дажджлівага і халоднага мая не памятаюць нават пажылыя людзі, — гаварыла Таццяна Цярэнцьеўна. — На пасевах і лугах — вялікія лужы вады. І на перспектыву сіноптыкі ўстойлівага надвор’я не прагназуюць. Цяжка ўявіць, як будзе рухацца па полі корманарыхтоўчая тэхніка. У той жа час травы трэба скасіць у сціслыя тэрміны. Своечасова ўбраны першы ўкос гарантуе атрымаць дадаткова другі і трэці.

— І на якой плошчы трэ­ба правесці першы ўкос?

— На 12 000 гектараў. З іх нарыхтаваць 57% кармоў ад плана, або 28,8 тысячы тон. Хацелася б мець кармы высокай якасці. А яна ў вялікай ступені залежыць ад фазы развіцця траў у перыяд іх скошвання. Да высокаатаўных адносіцца люцэрна. Яе ўжо хутка трэба пачынаць убіраць. Два ўкосы дае канюшына — як у чыстым выглядзе, так і ў сумесі з іншымі травамі.

— Колькі кармоў трэба нарыхтаваць на зімоўку для грамадскага статка?

— З разліку не менш за 29 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. І гэта без уліку таго, што ідзе на корм ў вясенне-летні перыяд. На зімоўку трэба мець 7 400 тон сена, 129 000 тон сіласу, 134 500 тон сенажу. Для захавання пажыўных якасцей сенажу 30 000 тон яго будуць нарыхтаваны па прагрэсіўнай тэхналогіі — у стрэйч-плёнцы.

Немалую частку якаснага корму звычайна рыхтуюць з кукурузы. Але сёлета з-за дажджлівага надвор’я гэту культуру пакуль удалося пасеяць толькі на 36% планавай плошчы.

— Значыць, разлічваць на багаты запас кармоў не прыходзіцца?

— Які падыход да гэтай справы ў кіраўнікоў і спецыялістаў — такі і разлік. Прыклад у корманарыхтоўцы варта браць з ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра», «Камайскі-агра». Гэтыя сельгас­прадпрыемствы затрачваюць значныя сродкі на падтрымку травастою, праводзяць не толькі падсеў шматгадовых траў, але і перазалужэнне, падкормліва­юць сенакосы мінеральнымі ўдабрэннямі. Таму і запасы кармоў у іх на зіму пастаянна багатыя.

— Тэхнікі для правя­дзення нарыхтоўчай кампаніі дастаткова?

— Ёсць 26 корманарыхтоўчых камбайнаў, 57 касілак, 33 адзінкі грабляў, 30 прэс-падборшчыкаў, 6 камбінаваных прэс-падборшчыкаў з адначасовай абмоткай, 84 прычэпы для перавозкі кармоў. Інжынерным службам некаторых гаспадарак трэба прыняць аператыўныя меры па паскарэнні рамонту. Варта паспяшацца і з рэканструкцыяй пяці сянажных траншэй і будаўніцтвам трох новых.

А яшчэ пад пільным кантролем павінна быць ахова працы. Трэба зрабіць усё, каб не дапусціць вытворчага траўматызму, дарожна-транспартных здарэнняў, пажараў. Таму з работнікамі, занятымі на корманарыхтоўцы, неабходна правесці нарады і інструктажы.

— Ці прадугледжана заахвочванне ўдзель­нікаў корманарыхтоўкі?

— Безумоўна. Меры матэрыяльнага стымулявання распрацаваны на кожным сельгас­прадпрыемстве. Пры гэтым улічваюцца колькасць нарыхтаваных кармоў, іх якасць, захаванне тэхнікі бяспекі і іншыя фактары. Людзі не лічацца з часам, прыкладваюць максімум намаганняў, каб грамадскі статак быў забяспечаны на зіму кармамі. Толькі б усталявалася спрыяльнае надвор’е. А каб не ўпусціць аптымальных тэрмінаў, трэба правільна арганізаваць работу.

Анна Анішкевіч



Читайте также:
В этом году в ОАО «Новоселки-Лучай» под второй хлеб отведено 40 гектаров
Виталий Кураш и Сергей Воробьев: «Здесь меня все устраивает: достойная зарплата, жильё»
Мне всё интересно, и трудностей я не боюсь! Учащийся Поставского государственного колледжа Руслан Жуков



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.