Как коренные москвичи Павел и Екатерина Кутюгины оказались на Поставщине?

Важное Общество

Мегаполіс не для іх

Павел і Кацярына Куцюгіны — карэнныя масквічы, якім стала цесна ў трыццацімільённым горадзе. І яны пераехалі ў Падмаскоўе. Але і ў Звянігарадзе надоўга не затрымаліся. Душа патрабавала прасторы, чыстага паветра, яднання з прыродай і адпачынку на яе ўлонні. Асабліва вабілі беларускія пейзажы: Павел з дзяцінства захапляўся лыжнымі гонкамі і часта бываў у Беларусі на зборах. Таму і выбралі нашу краіну на пастаяннае месца жыхарства.

— Сем гадоў таму мы прыехалі на Пастаўшчыну. Спачатку здымалі жыллё ў райцэнтры, а ў мінулым го­дзе перабраліся ў Варапаева, — расказваў Павел. — Дом, які тут набылі, патрабаваў капітальнага рамонту, але нас гэта не палохала. Усё, што бачыце сёння, зроблена ўласнымі рукамі.

У 2017 годзе Куцюгіны аформілі рамесніцтва. Павел заняўся апрацоўкай дрэва — робіць з яго вырабы на заказ. Кацярына стварае непаўторныя ўпрыгажэнні з дапамогай эпаксіднай смалы і сухацветаў.

Аднак мяне асабліва зацікавіла багатая калекцыя камянёў, якую я ўбачыла, завітаўшы да іх. Аказваецца, большасць мінералаў прывезена з падарожжаў. Сям’я вандруе па славутых мясцінах Расіі, Беларусі. Не прамінулі магчымасці наведаць комплекс пад адкрытым небам — музей валуноў у Мінску. У планах Куцюгіных пабываць у гарах.

— Гэта зіма была снежная і падарыла выдатную магчымасць пакатацца на лыжах, што нам вельмі падабаецца, — дзялілася Кацярына. — Зараз з задавальненнем займаемся скандынаўскай хадзьбой. Адным словам, актыўны адпачынак — гэта пра нас!

Муж і жонка — не толькі пасіўныя сузіральнікі навакольнай прыгажосці. Яны ахвотна займаюцца добраўпарадкаваннем свайго ўжо роднага для іх гарпасёлка. Сёлета далучыліся да мясцовых жыхароў падчас суботнікаў (а іх тут па ініцыятыве варапаеўцаў было некалькі) і разам шчыра папрацавалі.

А ці рызыкнулі б вы пераехаць з горада і стаць вяскоўцамі?

Святлана Шафаровіч
Фота з архіва сям’і Куцюгіных



Читайте также:
В Поставском районе работала рейдовая группа технической инспекции труда Федерации профсоюзов Беларуси
Оплата товаров с помощью QR-кодов и мобильных приложений: теперь и в Беларуси
Поставчанин Леонид Врублевский встретился со своей первой учительницей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.