Как в Поставах прошла акция «Моя семья — мое государство», приуроченная ко Дню семьи

Общество

Мая сям’я – мая дзяржава. Пад такой назвай у Беларусі прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня сям’і.

З гэтай нагоды ў суботу ў аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН было шумна і весела, гучалі музыка і смех. Тут ладзілася свята для дзяцей членаў раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Забаўляльную праграму падрыхтавала спецыяліст па сацыяльнай рабоце Валерыя Кірэй. У яе правядзенні дапамагалі члены валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» БРСМ. У конкурсах, спартыўных спаборніцтвах удзельнічалі як дзеці, так і іх бацькі.

Добра павесяліўшыся, дзеці мелі магчымасць пачаставацца піцай, сокамі.

— Менавіта бацькі закладваюць фундамент сямейнага выхавання, — гаварыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, дырэктар ТЦСАН Марыя Ракоўская. — Ад таго, наколькі моцныя нашы сем’і, залежаць стабільнасць у грамадстве і бяспека грама­дзян. Вельмі добра, калі мама, тата, дзеці разам праводзяць вольны час, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах. Гэта дапамагае раскрыць іх таленты, а таксама згуртаваць, навучыць падстаўляць адно аднаму плячо. У моцнай сям’і захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне галоўныя чалавечыя каштоўнасці і найлепшыя традыцыі. Прафсаюзы імкнуцца ўмацоўваць інстытут сям’і і павышаць яе статус, бо гэта аснова дзяржавы.

Пакуль дзеці частаваліся прысмакамі, бацькі абменьваліся яркімі ўражаннямі ад мерапрыемства, дзякавалі арганізатарам за цудоўнае свята.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Семья Корзан выступит в финале ежегодного конкурса «Семья — кристалл общества»
Семья Игнатович — верующая. Причём в ней мирно уживаются две конфессии
Многодетная семья Екатерины и Виталия Писариков — пример для подражания



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.