Коллектив «Поставы-ТВ» отмечен за творчество и профессионализм

Культура

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

За творчасць і прафесіяналізм адзначаны калектыў «Паставы-ТБ».

У сераду з нагоды прафесійных свят — Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі — кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама сустрэлася з прадстаўнікамі паштовай і электрасувязі, журналістамі друкаваных і электронных СМІ рэгіёна. У рамках мерапрыемства адбылося ўшаноўванне пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі.

Асноўная задача журналістаў — своечасосова і праўдзіва даносіць інфармацыю да свайго слухача, гледача, чытача, адукоў­ваць і выхоўваць яго, наладжваць дыялог паміж уладай і грамадствам. А галоўнае — ніколі не забываць, што ў цэнтры ўвагі заўжды павінен заставацца чалавек, яго інтарэсы, турботы і радасці. Наколькі гэта ўдаецца, ацэньвае не толькі наша аўдыторыя, але і кампетэнтнае журы розных конкурсаў. Чарговае прызнанне прафесіяналізму атрымалі пастаўскія тэлевізіёншчыкі.

Юлія Лазікевіч прымае ўзнагароду ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва

Жаданую ўзнагароду ўсіх медыя Прыдзвінскага краю  нашы калегі атрымалі ў намінацыі «Найлепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ». Калектыў рэдакцыі праграмы тэлебачання «Паставы-ТБ» найвышэйшай адзнакі ўдастоены адразу за 3 праекты: «Працаўнікі вёскі», «Жыві і памятай», «Дзеці вайны».

Праект «Працаўнікі вёс­кі» — гэта цыкл сюжэтаў, прысвечаных вяскоўцам. Штодня жыццё выпрабоўвае іх суровымі «палявымі» буднямі, нялёгкай працай на фермах і зернетаках. Журналісты расказваюць не толькі пра прафесійныя дасягненні работнікаў сельскай гаспадаркі, але і пра іх быт, сем’і, захапленні. Героі відэаролікаў «Дзеці вайны» — людзі, на чыё дзяцінства выпала жахлівае ваеннае ліхалецце. Яны ўспамінаюць перажытае, расказваюць, як падзеі Вялікай Айчынай адбіліся на іх лёсе. Праект «Жыві і памятай» прысвечаны Першай сусветнай вайне на Пастаўшчыне. Ён знаёміць аўдыторыю з дзейнасцю валанцёрскага руху «Заходні рубеж» па пошуку і добраўпарадкаванню пахаванняў тых часоў, а таксама распавядае пра мерапрыемствы, якія маюць дачыненне да ўвекавечання памяці ахвяр той вайны.

— Узнагародай узрадаваныя! Лічу, што яна заслужаная, бо кожны наш праект, дасланы на конкурс, быў годны стаць найлепшым, — дзялілася эмоцыямі галоўны рэдактар «Паставы-ТБ» Юлія Лазікевіч. — Спадзяёмся на новыя перамогі і дасягненні. Наш калектыў не стаіць на месцы, увесь час знаходзіцца ў пошуку цікавых герояў і падзей, арыгінальных форм падачы інфармацыі. Такі прафесійны падыход абавязкова будзе плённым.

Віншуем з пакарэннем новых тэлевяршынь!

Вераніка Філановіч. Фота Людмілы Зелянкевіч



Читайте также:
1 мая в Озерках прошёл легкоатлетический кросс и открылся очередной туристический сезон
Накануне Великой Победы обновлены памятники и обелиски погибшим в годы Великой Отечественной войны
Болеслав Шилько внёс большой вклад в развитие Поставского района



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.