Мастера Дома ремесел провели пасхальный мастер-класс для всех желающих

Культура

Упрыгожвалі вярбу, распісвалі яйкі

Вялікдзень — галоўнае хрысціянскае свята, устаноўленае ў гонар Уваскрэсення Ісуса Хрыста. Як і любое іншае, яно мае свае мастацкія традыцыі. З імі вырашылі пазнаёміць пастаўчан майстры Дома рамёстваў, запрасіўшы ўсіх ахвотных на велікодны майстар-клас.

Ён разгарнуўся ў вялікай выставачнай зале «Старога млына» 23 красавіка, напярэдадні Вербнай нядзелі па праваслаўным календары. 5 работнікаў установы вучылі наведвальнікаў вырабляць і аздабляць сімвалы гэтага і наступнага за ім свята.

Таццяна Петух паказвае, як распісваць велікодныя яйкі

Ян Рубанюк праводзіў майстар-клас па ўпрыгажэнні вярбы ў тэхніцы ганутэль. Сутнасць яе ў тым, што медны дрот скручваецца ў спіраль, яму надаецца патрэбная форма, якая затым абвіваецца лескай або ніткамі. Такім чынам можна рабіць розныя ўпрыгажэнні і кветкі, якія раней устаўлялі ў букецікі вярбы.

Вырабляць ляльку Пасху вучыць Юлія Калядзіна

Крысціна Брэская вучыла ўпрыгожваць вярбу шмат’яруснымі кветкамі, сплеценымі з саломкі.  Вольга Гукава паказвала, як стварыць святочную набіўную сурвэтку, малюнак на якой выконваецца пры дапамозе друку штампам. Юлія Калядзіна знаёміла з асаблівасцямі вырабу лялькі Пасхі. Ад іншых лялек яна адрозніваецца чырвоным колерам твару і тулава (ён сімвалізуе адраджэнне, жыццё) і тым, што трымае ў руках мяшочак (сімвал шчасця і дабрабыту).

Вольга Гукава праводзіць майстар-клас па мастацкай набойцы

Дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Петух узяла на сябе місію навучыць пастаўчан распісваць яйкі гарачым воскам — так, як гэта рабілі нашы продкі. Для работы яны выкарыстоўвалі спецыяльныя пісачкі — драўляныя палачкі або цвічкі. З іх дапамогай наносілі малюнак, элементы якога сустракаюцца ў беларускім арнаменце.

Велікодны майстар-клас выклікаў вялікі інтарэс у гасцей «Старога млына». Яны ўважліва сачылі за работай майстроў, задавалі ім шмат пытанняў, самі спрабавалі паўтарыць усё ўслед за імі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
На занятии экологического клуба «Экоша» воропаевские ребята узнали о птицах Беларуси
Главными героями мероприятия «Руки, творящие чудеса» стали талантливые люди Поставщины
Евгения Светикова из д. Мольдевичи поделилась рецептом пасхальных куличей (+2 видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.