Накануне Великой Победы обновлены памятники и обелиски погибшим в годы Великой Отечественной войны

Общество

Праз справы памяць захаваем

Напярэдадні Вялікай Перамогі сіламі грамадскасці раёна абноўлены помнікі і абеліскі загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У цэнтры Манькавіч знахо­дзіцца брацкая магіла, дзе спачываюць савецкія воіны і партызаны, якія загінулі 4 ліпеня 1944 года пры вызваленні Пастаўшчыны. Яны былі байцамі 801-га стралковага палка 235-й Віцебскай  стралковай дывізіі 60-га стралковага корпуса 43-й арміі I Прыбалтыйскага фронту. Спачатку іх пахавалі каля вёскі Соўчына. Цяпер гэтага населенага пункта ўжо няма на карце раёна. У брацкую магілу ў Манькавічах герояў перапахавалі 1 жніўня 1958 года. У кастрычніку таго ж года тут устанавілі 5-метровы абеліск. На той час на ім значылася 36 прозвішчаў. Пасля таго як гісторык Аляксандр Кузняцоў у 2018 годзе вывучыў алічбаваныя дакументы Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, было ўстаноўлена яшчэ 9 імён.

Прадстаўнікі ваеннага шпіталя наводзяць парадак каля абеліска ў Манькавічах

Шэфства над помнікам узяў калектыў 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. У мінулым годзе ваенныя медыкі значна абнавілі абеліск. Зараз прыбралі леташняе лісце, падфарбавалі агароджу і пастамент, пасадзілі жывыя кветкі.

— Мы, сучаснікі, помнім тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу мірную будучыню, — гаварыў памочнік начальніка шпіталя — начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Сяргей Навумчык. — На жаль, з кожным годам усё менш і менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пра слаўных воінаў увекавечана ў бронзе і граніце абеліскаў, на мемарыяльных дошках і ў нашых сэрцах. Мы не маем права забыць пра мужнасць, адвагу, патрыятызм продкаў і абавязаны ўтрымліваць гэтыя святыя месцы ў чысціні і парадку. Калектыў нашай установы шэфствуе яшчэ над помнікам у вёсцы Свідна.

Працоўны дэсант каля помніка ў Вайцяхах

Працягваючы акцыю «Дарогамі вайны — дарогамі памяці», дэсант з навучэнцаў СШ №4 на чале са старшынёй раённага савета ветэранаў Ганнай Літвіновіч, другім сакратаром райкама ГА «БРСМ» Вольгай Мяшко, кіраўніком  музея школы Наталіяй Федаровіч і прадстаўнікамі Варапаеўскага сельвыканкама наводзіў парадак каля помніка ў Вайцяхах. Шчыра папрацаваўшы, навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа сталі ў ганаровую варту, прысутныя запалілі лампадкі і застылі ў хвіліне маўчання.

Вяртаючыся ў Паставы, наведалі брацкую магілу ў гарадскім парку ў Варапаеве. Наталія Федаровіч расказала пра аднаго з пахаваных тут чырвонаармейцаў — Анатоля Шавялёва.

— Праз такія працоўныя акцыі мы захоўваем памяць пра мінулую вайну, вялікія страты і неймаверныя пакуты людзей, выхоўваем патрыятызм у падрастаючага пакалення, — гаварыла Ганна Літвіновіч. — Знахо­дзячыся на месцы пахавання і ўвекавечання памяці загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў, мы дакранаемся да іх славы, аддаём даніну павагі.

Анна Анішкевіч
Фота аўтара і Вольгі Мяшко



Читайте также:
Учащиеся 8-11 классов Воропаевской СШ заложили в горпоселке новую аллею
Уроженцы д. Ботьвины собственными силами благоустроили местное кладбище
Поставские велолюбители приняли участие в беговеломарафоне «Тропа викингов» (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.