О чём мечтают выпускницы Воропаевской СШ Анжелика Вырвич и Каролина Величко?

Образование

Няхай усё атрымаецца

Учора — прызёр абласной алімпіяды па гісторыі, сёння — выпускніца школы, а заўтра — абітурыентка ВДУ імя П. М. Машэрава. Усё гэта пра адзінаццацікласніцу Варапаеўскай СШ Анжаліку Вырвіч.

Сёлета дзяўчына, як і ўсе яе равеснікі, заканчвае школу і перад ёй паўстае пытанне выбару будучай прафесіі. І калі большасць выпускнікоў яшчэ не ведаюць, з якой справай звязаць сваё далейшае жыццё, то Анжаліка з гэтым вызначылася даўно.

А паўплывала на яе выбар матуля, якая доўгі час працавала ў варапаеўскай школе настаўнікам пачатковых класаў. Менавіта яна заклала пачуццё павагі і любові да гэтай прафесіі. Дачка ахвотна спасцігала майстэрства выкладання і «прымярала» на сябе ролю настаўніка. А калі ў школе праводзіўся дзень самакіравання, то Анжаліка ў чарговы раз пераканалася, што знаходзіцца на правільным шляху. Разумее, што зараз ад таго, наколькі глыбока яна валодае ведамі, залежыць яе далейшае паступленне ў ВНУ, пра што так марыць.

Мне ўдалося пагутарыць з гэтай цікавай і мэтанакіраванай дзяўчынай. На пытанне, чым захапляецца ў жыцці, яна адказала:

— Вельмі люблю чытаць. Днямі магу не адрывацца ад любімага твора, пакуль не перагарну апошнюю яго старонку. З класічнай літаратуры падабаюцца Пушкін і Караткевіч. А найбольш цікаўлюся гістарычнай тэматыкай, шмат увагі надаю дакументальнай прозе.

На думку выпускніцы, вельмі важна ўвесь час займацца самаадукацыяй, не спыняцца ў развіцці. Варта пастаянна павышаць планку і пашыраць свае веды. Анжаліка плануе вывучаць англійскую мову і авалодаць новым музычным інструментам (пакуль скончыла музычную школу па класе акардэона).

Што ж, калі ёсць мэта і жаданне яе дасягнуць, абавязкова ўсё атрымаецца.

Выпускніцы Варапаеўскай СШ — найлепшыя сяброўкі Анжаліка Вырвіч і Караліна Вялічка

Ідзе да мары

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш». Гэтымі словамі з аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы» пачала размову са мной выпускніца Варапаеўскай сярэдняй школы Караліна Вялічка.

На першы погляд, сціплая, спакойная дзяўчына, якой яна мне падалася, поўная цікавых захапленняў і планаў. Караліну прываблівае актыўны адпачынак, прырода зачароўвае яе сваёй непаўторнасцю і прыгажосцю.

Зараз Караліна Вялічка рыхтуецца да школьных іспытаў, якія вось-вось пачнуцца. А паступаць плануе ў Віцебскі дзяржаўны пед­універсітэт імя П. М. Машэрава на факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Гэта новы факультэт, які з 2020/2021 навучальнага года аб’яднаў у сабе два — філалагічны і гістарычны. Менавіта гэты напрамак цікавіць выпускніцу.

Караліне падабаецца беларуская паэзія. У вольную хвіліну бярэ ў рукі зборнік Пімена Панчанкі ці Рыгора Барадуліна і літаральна зачытваецца іх творамі. Гэту любоў да айчынных аўтараў ёй прывілі настаўнікі літаратуры і гісторыі Гуцкай БШ, дзе вучылася да 10 класа. А яшчэ дзяўчына спрабуе пісаць сама. Свае вершы і невялікія празаічныя творы прысвячае розным падзеям і датам, адлюстроўвае на паперы і ўласны стан душы. У мінулым годзе прымала ўдзел у літаратурным конкурсе да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Вось радкі з яе верша:

…Стоит солдат на поле боя,
Сжимает крепко автомат в руках.
Хоть юн солдат, но смело идёт в бой он.
Гнев, а не страх горит в его глазах.

Дзяўчына марыць жыць у адным з самых старажытных беларускіх гарадоў — Полацку, але і пра сваю малую радзіму адзываецца вельмі цёпла.

Шчыра жадаю Караліне, каб усё задуманае ёй ажыццявілася.

Святлана Шафаровіч
Фота Таццяны Насевіч



Читайте также:
Поставской средней школе №2 присвоено имя партизанки Надежды Осененко
В СШ №3 совместили спортивный праздник «Мама, папа, я — спортивная семья» и проект «Папа-зал»
В каких детских оздоровительных лагерях смогут отдохнуть поставские дети этим летом?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.