Париматч — Кубок Беларуси по футболу. ФК «Поставы»—ФК «Газовик» (Витебск) — 0:1

Спорт

Падправіць бы прыцэл

ФК «Паставы»—«Газавік» (Віцебск) — 0:1

Надакучлівы дождж перад пачаткам матча скончыўся, і над гарадскім стадыёнам засвяціла сонца. Аднак настрой у нашай каманды быў кепскі: напярэдадні камітэт АБФФ прысудзіў ёй на выездзе тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3 у гульні 1-га круга чэмпіянату краіны з ФК «Глыбокае», у якой, дарэчы, нашы пераканаўча (4:0) разграмілі суседзяў. А справа ў тым, што ў той сустрэчы ў складзе ФК «Паставы» згулялі два юныя футбалісты, якім не споўнілася 16 гадоў, хаця гэтыя маладыя ігракі былі дапушчаныя да першынства, мелі медыцынскія даведкі і дазвол бацькоў.

Так склалася, што наша каманда страціла пяць сваіх маладых футбалістаў. Акрамя Крысціяна Дзеўгуця і Мікіты Зелянкевіча, не маюць права гуляць у першынстве Рыгор Кабяк і Дзмітрый Рогач, бо яны — удзельнікі юнацкага чэмпіянату Беларусі ў камандах Салігорска і Наваполацка. Яўгена Харава прызвалі ў армію.

Атаку віцебскай каманды спыняе апорны паўабаронца пастаўчан Дзмітрый Зелянкевіч

Нягледзячы на гэта, кубкавую сустрэчу з «Газавіком» у 2-й лізе нашы згулялі дастойна, хоць спачатку ход паядынку кантраляваў сапернік. Ужо з сярэдзіны першага тайма сітуацыя кардынальна змянілася: пастаўчане сталі праводзіць імклівыя атакі і тройчы маглі вызначыцца. Аднак Ігар Павініч аддаў прастрэльную перадачу. Яе перахапіў абаронца «газавікоў» і ледзь не адправіў мяч ва ўласныя вароты. Затым удары Мікіты Давідоўскага і Андрэя Вілейты прыйшліся ў штангу.

Пасля перапынку на 48-й хвіліне зноў пашанцавала віцебскай камандзе. Небяспечны штрафны ўдар Ігара Павініча, на жаль, адправіў мяч у штангу. Праз 7 хвілін сапернік разыграў стандартную камбінацыю, якую завяршыў іх абаронца Мікіта Лях. Адыграцца пастаўчанам не ўдалося.

У той дзень няпростую гульню правялі Чашун, Танана, Пучынскі, В. Ду­бін, Голубеў (Касенка), Д. Зелянкевіч, Пурлан (М. Якаўлеў), Давідоўскі (Хмяльніцкі), Камісарчук, Павініч, Вілейта (к).

Услед за «Газавіком» у 1/32 фіналу Кубка Беларусі ў Прыдзвінні прабіліся яшчэ дзве каманды. Ба­рацьбу за ганаровы трафей прадоўжыць ФК «Лепель», які за дадатковы час абыграў (3:1) «Ніву» (Талачын). Наш наступны сапернік — ФК «Сянно» — на выездзе таксама ў дадатковы час дабіўся перамогі (0:1) над «Гарадскімі львамі» (Гарадок). Пастаўчане цяпер пераключаюцца на нацыянальнае першынство. Пасля выезду ў Сянно ў чэрвені яны пазмагаюцца на сваім полі з сапернікамі ў чатырох запар паядынках.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Поставские боксеры заняли 2-е место на первенстве Витебской СДЮШОР «Спортальянс»
Поставщина стала площадкой для проведения областного семинара для руководителей спортивной сферы
В Глубоком прошли VII межрайонные соревнования по быстрым шахматам среди школьников



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.