Париматч — Кубок Беларуси по футболу. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» — 2:1

Спорт

Падарунак на свята

ФК «Паставы»—ФК «Глыбокае» — 2:1

Да мінулага сезона для ФК «Паставы» глыбачане былі самымі моцнымі сапернікамі, перамагаць якіх ён стаў толькі летась. А не так даўно пераканаўча разграміў у стартавым туры.

Як вядома, у кубкавых сустрэчах нічыіх не бывае. У Паставы ФК «Глыбокае» прыехаў з цвёрдым намерам узяць рэванш за буйное паражэнне на сваім полі. Супрацьстаянне адбылося 9 мая і трымала ў напружанні шматлікіх гледачоў аж да фінальнага свістка. На кожным участку поля ішла даволі жорсткая барацьба за мяч. Нездарма галоўны суддзя паказаў 10 папярэджанняў, з якіх 7 — сапернікам за грубыя парушэнні правілаў.

Спачатку мяч не затрымліваўся ні ў адной з каманд. Але нашы двойчы ўсё ж былі блізкія да ўзяцця варот. З трэцяй спробы на 18-й хвіліне гэта ўдалося Уладзіміру Камісарчуку. На жаль, у апорнай зоне адсутнічаў Ігар Павініч. Глыбачане гэтым скарысталіся і завалодалі ініцыятывай. За 5 хвілін да перапынку іх паўабаронца Мікалай Вітвіцкі зраўняў лік, і неўзабавае глыбоцкая каманда магла выйсці наперад.

Наша каманда перад пачаткам кубкавага матча

У другім тайме сапернік стаў гуляць яшчэ больш напорыста і агрэсіўна. Пастаўскім футбалістам было няпроста, але яны выстаялі і пайшлі ў контратаку. На 59-й хвіліне мяч на подступах да штрафной падхапіў правы паўабаронца У. Камісарчук і нечакана з развароту трапна стрэліў у далёкі вугал варот — 2:1. Гульня абвастрылася, а Уладзімір мог вызначыцца і ў трэці раз. Аднак варатар глыбачан Якаў Жыгулёўцаў адбіў яго ўдар з пенальці. У нервовай канцоўцы сапернік пайшоў наперад вялікімі сіламі, але прайграў.

Няпростай перамогі над суседзямі дабіліся Чашун, В. Дубін, Хараў, Гарнадуд (Алейнікаў, Каралёнак, Касенка), Голубеў, Д. Зелянкевіч, Камісарчук, Пучынскі, М. Якаўлеў (Пурлан), Давідоўскі, Вілейта (к).

Акрамя пастаўчан, у другі раўнд, 1/64 фіналу, розыгрышу Кубка Беларусі на Віцебшчыне прабіліся яшчэ 5 каманд. ФК «Лепель» абыграў (3:0) на выездзе міёрцаў. Наш наступны сапернік — ФК «Полацк-2019» — на выез­дзе зноў саступіў (2:4) футбалістам Сянно. У падгрупе «Усход» матчы прынеслі такія вынікі: «Ніва» (Талачын)—«АвіяДАР» (Орша) — 3:1 (у дадатковы час), «Харчцэнтр» (Віцебск)—«Газавік» (Віцебск) — 0:2, «Гарадскія львы» (Гарадок)—ФК «Чашнікі» — 7:0.

Пасля выезду ў Полацк нашы футбалісты дома ў 3-м туры 22—23 мая пазмагаюцца з ФК «Міёры».

У 1/64 фіналу Кубка Беларусі па футболе пастаўчане згуляюць дома з віцебскім «Газавіком».

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. У поставской команды есть потенциал
Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Глубокое»—ФК «Поставы» — 0:4
На Поставщине в области физической культуры и спорта занято более 70 человек



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.