Полным ходом идет подготовка к фестивалю «Звіняць цымбалы і гармонік»

Важное Культура

Цымбалам – звінець

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік». На сёння ўжо вядомыя праграма, склад журы і амаль усе калектывы — удзельнікі свята народнай музыкі. Пра гэта «ПК» паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Як адзначыла яго начальнік Галіна Чаплінская, у склад аргкамітэта фестывалю сёлета ўвайшлі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка і іншыя.

Свой удзел у музычным форуме пацвердзілі беларускія і расійскія калектывы. Так, з суседняй краіны ў Паставы прыедуць творчы калектыў Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў, вакальны ансамбль «Русская песня» Камышынскага раённага Дома культуры (Курскі раён), вакальны ансамбль «Стожары» (Маскоўская вобласць).

Фота з архіва «ПК»

Выступіць і шэраг беларускіх калектываў. Сярод іх — народны інструментальны ансамбль «Бон-Тон» Мірнаўскай дзіцячай школы мастацтваў (Брэсцкая вобласць), народны ансамбль народнай песні «Ярыца» Мастоўскага раённага цэнтра культуры (Гродзенская вобласць), ансамбль народнай музыкі і песні «Жывіца» цэнтралізаванай клубнай сістэмы Горацкага раёна (Магілёўская вобласць) і іншыя.

Ацэньваць майстэрства выканаўцаў будуць выключна прафесіяналы. Журы ўзначаліць народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча Міхаіл Казінец. У склад творчага «судзейства» таксама ўвойдуць народны артыст Беларусі, старшыня Асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Яўген Гладкоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Крамко, дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Анатолій Собаль і іншыя.

Вядомыя і мерапрыемствы ХХХІ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Сярод іх па традыцыі будуць конкурс калектываў і асобных выканаўцаў на народных інструментах «Хто каго?», агляд-конкурс сельскіх падворкаў, музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Пастаўскі баль», канцэрт беларускай і класічнай музыкі ў пастаўскім касцёле і іншыя. З навінак — свята традыцыйнай творчасці «Скарбонка народных талентаў» (на ім будуць прэзентаваны элементы нематэрыяльнай спадчыны Пастаўскага раёна), літаратурна-музычны спектакль, прысвечаны У. Дубоўку, дзве незнаёмыя гледачу выставы. Некалькі святочных мерапрыемстваў сёлета прысвецяць Году народнага адзінства.

Падрабязная праграма фестывалю будзе надрукавана ў «ПК» напярэдадні яго. Нагадаем: свята народнай музыкі пройдзе ў Паставах з 11 па 13 чэрвеня.

Іна Сняжкова



Читайте также:
Тихо, нежно, пронзительно звучали стихи Николая Рубцова в центральной районной библиотеке
Сегодня — Международный день музеев. Интервью о современных буднях хранителей истории
Программа ХХХІ Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік”



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.