Поставщина стала площадкой для проведения областного семинара для руководителей спортивной сферы

Спорт

Дзе парадак, там і дысцыпліна

Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі абласнога семінара па павышэнні кваліфікацыі кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў аддзелаў і сектараў спорту і турызму гар- і райвыканкамаў Віцебскай вобласці. У аўторак базай для яго правядзення стала Пастаўшчына.

Насычаная праграма для ўдзель­нікаў форуму пачалася ў райвыканкаме. Вітаючы гасцей, кіраўнік раёна Сяргей Чэпік запэўніў, што ў нас усебакова падтрымліваецца развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму. У належным стане ўтрымліваюцца існуючыя аб’екты, з’яўляюцца новыя, развіваецца масавы спорт. А паколькі прадстаўнікі сферы сустракаліся праз некалькі дзён пасля свайго прафесійнага свята, пажадаў ім новых спартыўных дасягненняў.

Удзельнікаў семінара вітаюць Васілій Захарэвіч, Сяргей Чэпік і Сяргей Хрушчоў

Ганарыцца спартсменам Віцебшчыны сапраўды ёсць чым. Пра гэта сведчыць шэраг узнагарод. Ганаровыя граматы Міністэрства і абласнога ўпраўлення спорту і турызму, а таксама Падзякі міністра калегам уручыў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васілій Захарэвіч.

Адным з асноўных пытанняў, разгледжаных на семінары, стала выкананне патрабаванняў Дырэктывы кіраўніка краіны «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».

— Рэалізацыя гэтага заканадаўчага акта не з’яўляецца нашай профільнай дзейнасцю, але ад гэтага менш істотным ён не становіцца, бо яго мерапрыемствы накіраваны на ахову здароўя і жыцця не толькі супрацоўнікаў сферы, але і наведвальнікаў спартыўных аб’ектаў, — заўважыў начальнік упраўлення эканомікі і інвестыцый профільнага міністэрства Сяргей Хрушчоў, які прыняў удзел у семінары. — Кантралюе эфектыўнасць дадзеных мерапрыемстваў дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Беларусі.

Таксама ўдзельнікі семінара абмеркавалі асноўныя падыходы па фарміраванні фондаў аплаты працы, развіццё фізкультурна-аздараўленчай работы ў рэгіёнах, наведалі спартыўныя аб’екты раёна. Завяршылася сустрэча на СТК «Азёркі», дзе былі падведзены яе вынікі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Париматч — Кубок Беларуси по футболу. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» — 2:1
Чемпионат Беларуси па футболу. «Полоцк-2019»—ФК «Поставы» — 3:1
Поставские боксеры заняли 2-е место на первенстве Витебской СДЮШОР «Спортальянс»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.