Председатель Лынтупского сельского совета Александр Макаренко уже 10 лет помогает пограничникам

Приграничье

Былых пагранічнікаў не бывае

Старшыня Лынтупскага сельскага Савета Аляксандр Макаранка ўжо 10 гадоў актыўна дапамагае мясцовым пагранічнікам сачыць за правапарадкам на прыгранічнай тэрыторыі. На яго рахунку — затрыманні парушальнікаў, незлічоныя дзяжурствы ў нарадах, сумесныя з пагранічнікамі праверкі транспартных сродкаў. Да сваіх добраахвотных абавязкаў Аляксандр Яўгеньевіч падыхо­дзіць надзвычай адказна, за што неаднойчы заахвочваўся. А днямі яго чакае чарговая ўзнагарода — нагрудны знак «За дапамогу органам пагранічнай службы». Ён з’яўляецца найвышэйшай адзнакай ведамства для цывільных грамадзян.

Шчыры інтарэс да аховы Дзяржаўнай граніцы ў Аляксандра Макаранкі невыпадковы: з 1987 па 1989 год ён праходзіў тэрміновую службу ў Маскоўскім пагран­атрадзе, які дыслацыраваўся ў Таджыкістане на савецка-афганскай граніцы.

Кантрольны пост нясе пагранічны нарад сумесна з камандзірам добраахвотнай дружыны Аляксандрам Макаранкам

— За год да вываду савецкіх ­войск з гарачай кропкі 80% нашага атрада стаяла ў Афганістане. На шчасце, я туды не трапіў, — узгадваў Аляксандр Макаранка. — Спачатку служыў на заставе ў Хірманджоу ў аддзяленні «начнікоў» — назіраў за абстаноўкай у прыборы начнога бачання, потым мяне на паўгода накіравалі ў міжатрадную сяржанцкую школу ў Тэрмез. Завяршыў службу на заставе «Кокуль». Вайны ўжо не было, але насупраць нас размясціліся 2 банды, якія па начах не давалі спаць. Упэўнены, што пагранічнае братэрства вельмі моцнае: мы і зараз не губляем адзін аднаго з поля зроку, хоць і жывём у розных краінах. Як кажуць, былых пагранічнікаў не бывае.

Аляксандр Яўгеньевіч нават не мог уявіць, што калі-не­будзь стане жыхаром прыгранічча. Нарадзіўся на цаліне, вырас у Магілёўскай вобласці. У наш раён сям’ю прывёў Чарнобыль. Зараз дом камандзіра добра­ахвотнай дружыны знаходзіцца за 80 метраў ад пагранзаставы «Лынтупы». Кожны вечар ён чуе ў выкананні сучасных ахоўнікаў граніцы «А на плячах у нас зялёныя пагоны», «Кацюшу» — песні, якія і сам калісьці спяваў з армейскімі сябрамі падчас вячэрняй прагулкі.

— Я ўзначальваю заставу 3 месяцы. За гэты час не толькі чуў ад калег пра пільнасць і надзейнасць Аляксандра Яўгеньевіча, але і сам упэўніўся ў гэтым, — расказваў начальнік пагранзаставы «Лынтупы» Уладзіслаў Гузнічык. — Ён выдатна ведае мясцовых, таму адразу заўважае незнаёмых. На яго рахунку нават затрыманне трох вучэбных парушальнікаў. Мы вельмі цэнім яго дапамогу.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Сотрудники ГАИ провели для поставских школьников Единый урок безопасности дорожного движения
28 мая — День пограничника. Интервью с комендантом погранкомендатуры «Поставы» Василием Куратником
28 мая — особая дата для защитников рубежей Беларуси. Отделения пограничного контроля «Мольдевичи» и «Лынтупы»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.