Совместное заседание президиума райсовета депутатов и членов Молодежной палаты объединило лидеров Поставщины

Местная власть

На парадку дня – моладзь

Вопытных і новаспечаных лідараў Пастаўшчыны аб’яднала сумеснае пасяджэнне прэзідыума райсавета дэпутатаў і членаў Маладзёжнай палаты пры ім. Пад старшынствам Пятра Курто яно адбылося ў аўторак.

На сустрэчу былі запрошаны намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, члены пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі, дырэктары і педагогі-арганізатары ўстаноў адукацыі.

Пра тое, наколькі якасна і ўсебакова ў мінулай пяцігодцы рэалізоўвалася маладзёжная палітыка на Пастаўшчыне, паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна адзначыла, што моладзь з’яўляецца стратэгічным рэсурсам любой краіны. Не выключэнне і Беларусь. У нас створана эфектыўная заканадаўчая база, якая рэгулюе пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Гэта і даступная адукацыя, і падтрымка таленавітых юнакоў і дзяўчат, і гарантаванае першае працоўнае месца, і шмат іншых прэферэнцый. Дзяржава актыўна падтрымлівае грамадскія ініцыятывы моладзі, развівае маладзёжны парламента­рызм. Што да нашага раёна, то на Пастаўшчыне цалкам выкананы рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў, распрацаваны на падставе Дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016—2020 гады.

Цяпер у цесным супрацоўніцтве будуць працаваць Ганна Русак і Пётр Курто

— На гэтыя мэты з раённага бюджэту за 5 гадоў выдзелена 11 тысяч рублёў. Яны накіроўваліся на правядзенне маладзёжных форумаў, турыстычных злётаў, спартакіяд, калядных сустрэч і іншых мерапрыемстваў, — паведаміла Галіна Чаплінская. — У рабоце з моладдзю значная ўвага надавалася грамадзянска-патрыятычнаму і маральнаму выхаванню, прапагандзе здаровага ладу жыцця, арганізацыі вольнага часу, прафарыентацыі, студатрадаўскаму і валанцёрскаму рухам, іншым аспектам. Пра тое, што зададзены правільны кірунак, сведчаць шматлікія перамогі пастаўчан на абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

Судакладчыкамі Галіны Мікалаеўны сталі дэпутаты райсавета — намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ Міхаіл Кабайла, дырэктар СШ №3 Вераніка Казлоўская і старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валерый Лушчык.

Грамату райкама БРСМ Паліне Балаш уручае Кацярына Малевіч

Другім пытаннем, якое разглядалася на пасяджэнні, стала справаздача старшыні Мала­дзёжнай палаты пры райсавеце дэпутатаў Паліны Балаш. Лідар пастаўскіх парламентарыяў падвяла вынікі работы палаты ў гэтым навучальным годзе. Пажадала новаму — чацвёртаму складу — быць актыўнымі, мэтанакіраванымі, на ўсе 100% рэалізоўваць сябе ў грамадскім жыцці. Выступленне старшыні дапоўнілі члены маладзёжнага фарміравання Мілана Лапша і Мікіта Пурлан. Як заўжды, зроблена шмат.

— Рэалізаваць усе задуманыя праекты нам не дазволіла пандэмія каранавіруса, але мы ўсё адно папрацавалі годна і зла­джана, — заўважыў Пётр Курто, уручаючы Паліне падзячны ліст раённага Савета дэпутатаў. — Спадзяюся, што праз пэўны час убачу цябе ў складзе Нацыянальнага сходу Беларусі. Шчыра дзякую і ўсяму трэцяму скліканню палаты, жадаю поспехаў!

Плённая праца Паліны Балаш адзначана і першым сакратаром райкамама БРСМ Кацярынай Малевіч. Яна ўручыла паплечніцы грамату арганізацыі і сувенір.

Прадоўжыла сустрэчу першае пасяджэнне Маладзёжнай палаты чацвёртага склікання. Выбары ў яе адбыліся вясной ва ўсіх установах адукацыі Пастаўшчыны. Справа засталася за малым — прагаласаваць за новага старшыню, яго намесніка і старшынь профільных камісій, вызначыцца з планамі. Новым лідарам стала Ганна Русак, яе намеснікам — Юлія Шылько.

Напрыканцы Пётр Леанідавіч уручыў новым маладым парламентарыям адпаведныя пасведчанні, пажадаў актыўна ўключацца ў работу, быць годнымі грамадзянамі нашай любімай Беларусі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Чего достигла Поставщина за пятилетие, а что не удалось осуществить?
Три причины, почему нужно оформлять документ на землю?
Субсидия безработным на открытие своего дела: как её получить и надо ли возвращать?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.