Телефония, интернет и телевидение — 3 кита, на которых держится современный «Белтелеком»

Общество

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Забяспечваюць якасць электрасувязі

Тэлефанія, інтэрнэт і тэлебачанне — 3 кіты, на якіх трымаецца сучасны «Белтэлекам». Пра якаснасць і бесперабойнасць гэтых паслуг у нашым раёне штодня клапоцяцца работнікі Пастаўскага ўчастка электрасувязі.

Сёння калектыў сувязістаў налічвае 44 чалавекі, большасць з якіх звязалі з прадпрыемствам усё сваё жыццё. На працягу многіх гадоў участак узначальвае Іосіф Тама­шэвіч.

Андрэй Курцэвіч і Канстанцін Кукель абслугоўваюць вузел доступу ў Коўзанах

— Дзякуючы новым тэхналогіям павялічваецца пералік паслуг, якія аказваем, пашыраюцца іх магчымасці, але пастаўленая перад намі задача — забяспечваць іх якасць — застаецца нязменнай, — расказваў Іосіф Тамашэвіч. — Развіццё сетак GPON — стратэгічны кірунак нашай работы. Першымі перавагі оптавалакна некалькі гадоў назад ацанілі жыхары шматкватэрных дамоў райцэнтра. Зараз у раёне звыш 6 тысяч абанентаў могуць карыстацца гэтай тэхналогіяй. Працягваецца мадэрнізацыя і ў прыватным сектары горада: сёлета будуем сеткі GPON для юрыдычных асоб. Плануецца замена меднага кабелю на сучасны па вуліцах Кірава і Паркавай, а таксама найбліжэйшых да іх. Гэта дазволіць новым абанентам падключацца да інтэрнэту хуткасцю да 200 мбіт/сек, карыстацца паслугамі ZALA, «Разумны дом», відэаназірання і іншымі.

Асучасніваюць электрасувязь і ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, у гэтым годзе новыя вулічныя тэлекамунікацыйныя шафы з’явяцца ў Груздаве і Норыцы. Летась такая пабудавана ў Коўзанах. Усё абсталяванне — айчыннай вытворчасці, мае сістэму кандыцыянавання і абагрэву, дзякуючы чаму яно можа працаваць пры любым надвор’і. Якраз каля яго за праверкай тэхнічнай дакументацыі і вымярэннем узроўню сігналу днямі і застала вядучага інжынера электрасувязі Канстанціна Кукеля.

— Кожны месяц гэты і іншыя вузлы доступу аглядвае замацаваны за імі тэхнічны персанал: правярае стан абсталявання і кліматычнай устаноўкі, заносячы адпаведныя паметкі ў журнал. А за тым, наколькі якасна праведзены прафілактычныя работы, сачу я, — тлумачыў Канстанцін Кукель. — Дробныя недахопы сустракаюцца, але іх аператыўна ўхіляем. Істотных заўваг у мяне ніколі не бывае, што пацвярджае высокую кваліфікаванасць нашых спецыялістаў.

Вадзіцель грузапасажырскага аўтамабіля Андрэй Курцэвіч ужо шмат гадоў дастаўляе персанал участка да месца правядзення работ. Здараецца, што і сам дапамагае іх выконваць. Нярэдкімі бываюць камандзіроўкі за межы раёна. У абавязкі вадзіцеля ўваходзіць атрыманне і дастаўка новага абсталявання, здача ў рамонт сапсаванага. Бывае, што за дзень праязджае да 600 кіламетраў.

— Калектыў участка вызначаецца старанасцю, вопытнасцю і прафесіяналізмам. Кожны на сваім месцы, — адзначае Іосіф Вікенцьевіч. — Віншую ўсіх калег і ветэранаў галіны з прафесійным святам! Не стамляйцеся быць карыснымі людзям!

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Накануне Великой Победы обновлены памятники и обелиски погибшим в годы Великой Отечественной войны
Болеслав Шилько внёс большой вклад в развитие Поставского района
Коллектив «Поставы-ТВ» отмечен за творчество и профессионализм



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.