Трудовой стаж Тадеуша Свилеля — 46 лет. 25 из них он возглавлял асфальтобетонный завод ДРСУ-132

Общество

«Усяго толькі 70!» —з уласцівым яму гумарам падкрэсліў Тадэвуш Свілель, прымаючы віншаванні з юбілеем.

Яго, ветэрана працы, актыўнага ўдзельніка народнага хору ветэранаў, у той дзень запрасілі ў райвыканкам. Намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург уручыў Падзяку кіраўніка раёна і грашовую прэмію, старшыня райсавета ветэранаў Ганна Літвіновіч — невялікі падарунак. Шчырыя пажаданні не маглі не расчу­ліць імянінніка. «Удзячны за ўвагу. Прыемна, што адзначаны мой сціплы ўклад у грамадскае жыццё раёна», — гаварыў ён у адказ.

А калі пасля віншавання я стала распытваць юбіляра пра жыццё, яго вочы адразу ж напоўніліся слязамі. «5 снежня мінулага года памерла ад каранавіруса мая жонка, — гаварыў. — З Алінай пражылі ў шлюбе 46 гадоў, выхавалі дваіх дзяцей. Можа, не так балюча было б, калі б яна доўга хварэла, пакутавала. А то згарэла за трое сутак. Яшчэ зусім свежая рана на сэрцы».

Тадэвуша Свілеля віншуе з юбілеем намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург

Але жыццё працягваецца. І ўжо адзін, а не з жонкай, Тадэвуш спраўляецца дома, на агародзе, у кветніку. Гаспадар ён слынны, усё ўтрымлівае ва ўзорным стане. «Працы хапае, — прызнаецца. — Клапачуся не толькі пра свой дом у Паставах, але і пра бацькоўскі ў Вольсі. Маёй маці не стала ў 2018-м, пражыла 93 гады. Стараюся, каб куточак, дзе нарадзіўся і дзе прайшло дзяцінства, быў дагледжаным».


Працоўны стаж Тадэвуша Свілеля – 46 гадоў. 25 з іх ён кіраваў работай асфальтабетоннага завода ДРБУ-132.


Пытаюся, ці дапамагаюць у гаспадарчых справах дзеці. І чую ў адказ, што сын Юра з сям’ёй ужо 4 гады жыве ў Амерыцы. Зносіны з ім — толькі праз інтэрнэт. У дачкі Анжалікі і зяця Юрыя, якія займаюцца прадпрымальніцтвам, сваіх клопатаў хоць адбаўляй. Акрамя кватэры, яны маюць шыкоўную дачу ў Парасках, а ў райцэнтры атрымалі ў спадчыну дом з зямельным участкам. Толькі паспявай усюды ўпраўляцца.

Гаспадар, акуратыст, гумарыст, актывіст — такія характарыстыкі чула я ад знаёмых юбіляра. А сам ён расказваў, што захапляецца паляўніцтвам і рыбалоўствам, любіць спяваць і танцаваць, удзельнічае ў хоры ветэранаў.

Нашу размову з Тадэвушам Зянонавічам раз-пораз перапынялі званкі на яго мабільны тэлефон: з юбілеем віншавалі родныя, сябры, знаёмыя. Адно з пажаданняў — адзначыць яшчэ не менш за тры юбілеі. Няхай так і будзе!

Фаіна Касаткіна. Фота аўтара



Читайте также:
Возле пятиэтажек в 6-м городке начнут строиться и индивидуальные дома
Многодетная семья Екатерины и Виталия Писариков — пример для подражания
Как в Поставах прошла акция «Моя семья — мое государство», приуроченная ко Дню семьи



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.