В этом году в ОАО «Новоселки-Лучай» под второй хлеб отведено 40 гектаров

Важное Сельское хозяйство

Пад другі хлеб – 40 гектараў адведзена сёлета ў ААТ «Навасёлкі-Лучай».

«Навасёлкі-Лучай» — адзіная гаспадарка ў раёне, дзе другі хлеб вырошчваецца на такой вялікай плошчы. Тут ёсць усё неабходнае для гэтага: спецыялізаваная тэхніка, бульбасховішча з адпаведным мікракліматам і да драбніц адпрацаваная тэхналогія вырошчвання.

Механізатар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Віталій Смолка пасадкай бульбы займаецца другі год

— Як толькі глеба прагрэлася да патрэбнай тэмпературы, механізатар Андрэй Жалейка ўзяўся за ворыва, — расказваў начальнік навасёлкаўскага аддзялення Дзмітрый Лібоза. — Барозны наразае Аляксандр Татун. Робіць гэта ўпершыню, але стараецца, і ўсё атрымліваецца. Пасадкай бульбы другі год займаецца Віталій Смолка. Садзім некалькі сартоў. Гэта «скарб», «брыз», «эвалюшн», «гала». Яны карыстаюцца найбольшым попытам у пакупнікоў. Высокая ўраджайнасць і прывабны таварны выгляд — важныя паказчыкі. Рэалізуем бульбу ў асноўным праз магазіны сельгаспрадпрыемства, якія адкрыты ў райцэнтры, Лынтупах, Відзах, Лучаі. У мінулыя гады выйгравалі тэндар на забеспячэнне другім хлебам школ, дзіцячых садоў раёна.

Навасёлкаўскія бульбаводы робяць усё магчымае, каб атрымаць высокі ўраджай другога хлеба. Аднак свае карэктывы на працягу ўсяго этапа вырошчвання ўносіць надвор’е. Сёлета вясна запазнілася, доўга не радавала цяплом. Перашкаджаюць і дажджы. На некаторых участках трактар ідзе з цяжкасцю, часам прабуксоўвае.

— Але чакаць чагосьці лепшага не выпадае, — гаварыў мой суразмоўца. — Сіноптыкі зноў прагназуюць дажджы. Таму выкарыстоўваем кожную пагодлівую хвіліну — у полі працуем да 8 вечара.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
3 учащихся Поставского государственного колледжа приехали на преддипломную практику в «Дуниловичи-агро»
Хлеборобы ОАО «Яновица-агро» завершают в срок сев ранних яровых
Завершилась республиканская акция «Наш животновод»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.