В Глубоком прошли VII межрайонные соревнования по быстрым шахматам среди школьников

Спорт

Поспех Дар’і Гаўрыленкі

У мінулую нядзелю на базе Глыбоцкага цэнтра дзяцей і моладзі фінішавалі VII міжраённыя спаборніцтвы па хуткіх шахматах сярод школьнікаў на прызы мясцовага аддзела адукацыі.

На працягу навучальнага года было праведзена 5 этапаў. Па іх выніках усе набраныя ачкі, а таксама занятыя месцы ў выніковай табліцы былі ацэнены пэўнай колькасцю балаў і падсумаваны. Пасля гэтых паказчыкаў улічваўся шахматны каэфіцыент кожнага шахматыста. І вось на заключным этапе былі вызначаны ўладальнікі кубкаў і прызёры ў асабістым першынстве сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

За права стаць чэмпіёнамі на ўсіх этапах змагаліся больш за 50 спартсменаў з Віцебка, Наваполацка, Полацка, Гарадка, Оршы, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Докшыц, Шуміліна і нашага раёна.

На пятым этапе Пастаўскі раён прадстаўляла зборная найлепшых юных шахматыстаў па выніках раённых спаборніцтваў, у якую ўвайшлі трое вучняў СШ №2 Ева і Вера Івановы, Віталій Дзямідаў, а таксама Дар’я Гаўрыленка з СШ №4 і прадстаўнік СШ №3 Максім Мацкевіч.

Дар’я Гаўрыленка

Даволі напружаная барацьба разгарнулася сярод дзяўчынак, дзе пасля чатырох этапаў упэўнена лідзіравала наша Дар’я Гаўрыленка. На заключным этапе ёй трэба было фінішаваць у пяцёрцы наймацнейшых, каб стаць недасягальнай. Дастойную канкурэнцыю пастаўчанцы аказалі Лізавета Галака з Наваполацка і чэмпіёнка Віцебскай вобласці-2020 Ганна Сапрыкава (Гарадоцкі раён). Нягледзячы на гэта, наша шахматыстка прадэманстравала даволі моцную атакуючую гульню і заняла 4-е месца ў фінале, запісаўшы ў свой актыў 4,5 ачка. Гэтага хапіла, каб стаць упершыню ўладальніцай кубка. Віншуем! Самая юная ­ўдзельніца спаборніцтваў Вера Іванова заняла высокае 8-е месца.

Сярод хлопчыкаў найлепшы вынік паказаў Павел Касцюкевіч з г.п. Шаркаўшчына. Трэці вынік у нашай Евы Івановай, якая пасля 2-га этапа змагалася сярод хлопчыкаў. Віталій Дзямідаў саступіў Еве толькі па дадатковых паказчыках — у яго 4-ы вынік. 9-е месца сярод 24-х шахматыстаў у выніковым пратаколе ў Максіма Мацкевіча. Застаецца дадаць, што поспех шахматыстаў па праву раздзяляе іх трэнер — кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь Анатоль Салацінскі.

Юрый Катовіч



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. «Полоцк-2019»—ФК «Поставы» — 3:1
Поставские боксеры заняли 2-е место на первенстве Витебской СДЮШОР «Спортальянс»
Поставщина стала площадкой для проведения областного семинара для руководителей спортивной сферы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.