В музее СШ №2 появился новый ценный экспонат — копия Флага Победы

Важное Общество

Копія сцяга як сімвал сапраўднай мужнасці

Ты помнишь, солдат,
обгоревший рейхстаг,
Алый стяг, озаривший полнеба?
Ты помнишь друзей?
К ним на несколько дней
Опоздала в Берлине победа…

Менавіта з гэтых душашчыпальных радкоў 5 мая ў СШ №2 распачалася патрыятычная акцыя «Сцяг Перамогі». У якасці ганаровых гасцей на яе былі зарошаны старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чаплінская і іншыя. Па відэасувязі да мерапрыемства далучылася намеснік дырэктара Дэпартамета знешніх сувязей Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Яўгенія Барышнікава. Усе яны сталі сведкамі хвалюючай дзеі: музею баявой і працоўнай славы другой гарадской школы была перададзена копія Сцяга Перамогі, які ўзнялі на рэйхстаг Ягораў і Кантарыя.

Момант перадачы копіі Сцяга Перамогі СШ №2

Гэты сімвал заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў Паставы прыехаў з расійскага Салехарда — адзінага горада ў свеце, размешчанага на палярным крузе. Чаму адтуль? З ім у калектыву СШ №2 наладжана цеснае супрацоўніцтва: дырэктар установы Аляксандр Кузняцоў па просьбе расійскага боку дапамагаў устанавіць месцы пахавання ўраджэнцаў Ямала-Ненецкай акругі на тэрыторыі Беларусі.

Туды, на палярны круг, Аляксандр Іванавіч сёлетняй вясной быў запрошаны на мерапрыемства, арганізаванае расійскім бокам. Папрысутнічаць на ім, на жаль, не атрымалася (усё ж дарога ў 5 тысяч кіламетраў — няблізкі свет). Таму падрыхтаваны для пастаўчан падарунак — копію Сцяга Перамогі — адміністрацыя акругі перадала старшыні Экспертнага Савета Асацыяцыі са­дзейнічання інтэграцыі Сяргею Лушчу. Ён у Салехард даехаў і там разам з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства ўручную нанёс фарбу на копію сцяга, які і даставіў у дзень акцыі ў Паставы.

На мерыпрыемстве ў СШ №2 Сяргей Лушч выступіў з прывітальным словам. Да трыбуны таксама запрасілі Станіслава Чымбурга. Ён падкрэсліў, што сустрэча, якая праходзіць напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, мае агромністае значэнне: яна на адной пляцоўцы аб’ядноўвае брацкія рускі і беларускі народы, якія плячо ў плячо разам з іншымі саюзнымі рэспублікамі абаранялі сваю Радзіму — Савецкі Саюз. Гаварыў Станіслаў Уладзіміравіч і пра тое, што раённая ўлада вельмі цэніць самаадданую працу Аляксандра Кузняцова — прафесіянала, энтузіяста, сапраўднага патрыёта. І вельмі ўдзячная яму за вялікі асабісты ўклад у захаванне памяці пра загінулых на тэрыторыі Пастаўшчыны салдат.



Прымаючы Сцяг Перамогі ў нашай школе, мы дакранаемся да гісторыі тых ваенных гадоў і схіляем галовы перад подзвігам салдат нашай Радзімы. Мы, педагогі і навучэнцы школы, выказваем словы ўдзячнасці адміністрацыі і грамадскім арганізацыям Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі за аказаны вялікі гонар прыняць рэліквію Вялікай Перамогі. І абяцаем, што ўсімі сваімі справамі будзем мацаваць дружбу народаў, якая кавалася ў бітвах Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Кузняцоў



Па відэасувязі да прысутных звярнулася і прадстаўнік адміністрацыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Яўгенія Барышнікава. Яна расказала пра супрацоўніцтва Салехарда з беларусамі і пастаўчанамі ў прыватнасці. Даслаў расійскі бок і відэаролік пра Сцяг Перамогі. Яго ў маі 1945 года ў Берліне ўзнялі салдаты 150-й ордэна Кутузава ІІ ступені Ідрыцкай стралковай дывізіі. Важны факт: у яе шэрагах,  як і ў шэрагах 171-й стралковай дывізіі, якія штурмавалі рэйхстаг, было нямала ўраджэнцаў Вілейскай вобласці, у тым ліку нашага раёна. Дакладна вядома, што 29 красавіка 1945 года падчас тых трагічных падзей загінуў выхадзец з вёскі Палхуны, што на Лынтупшчыне.

Выступае ўзорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Кульмінацыяй сустрэчы стала перадача копіі сцяга. Яе Сяргей Лушч перадаў ветэрану педагагічнай працы, стваральніку і нязменнаму кіраўніку школьнага музея баявой і працоўнай славы СШ №2 Рэгіне Ластоўскай, а затым сімвалічна — школьнікам.

Пасля заканчэння мерапрыемства Рэгіна Норбертаўна правяла для ганаровых гасцей экскурсію па музеі, затым усе накіраваліся ў раённы Дом культуры, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы паўтарылі цырымонію перадачы Сцяга Перамогі. Прычым зрабілі гэта ў перапоўненай гледачамі зале, якіх у той дзень чакаў першы ў гісторыі горада канцэрт узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Іна Сняжкова. Фота аўтара



Читайте также:
Накануне Великой Победы обновлены памятники и обелиски погибшим в годы Великой Отечественной войны
Телефония, интернет и телевидение — 3 кита, на которых держится современный «Белтелеком»
4 мая бывшему малолетнему узнику фашизма Марии Петровне Грайченок из Постав исполнилось 90 лет



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.