В Поставском районе работала рейдовая группа технической инспекции труда Федерации профсоюзов Беларуси

Общество

Пра бяспеку клапаціцца разам

Напрыканцы мінулага тыдня на працягу двух дзён у нашым раёне працавала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Карэспандэнт «ПК» разам з тэхнічным інспектарам працы абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Юрыем Гарбачэўскім і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксеем Філімонавым пабывала ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці і ААТ «Навасёлкі-Лучай».

Тэхнічнага інспектара цікавіла, ці былі ў калектывах выпадкі вытворчага траўматызму, няшчасныя выпадкі і выпадкі са смяротным зыходам, а таксама стан рабочых месцаў, бяспечнасць эксплуатацыі абсталявання, роля прафкамітэтаў у стварэнні бяспечных умоў працы, выкананне калектыўна-дагаворных абавязацельстваў па гэтых пытаннях і арганізацыя грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы.

Юрый Гарбачэўскі падчас маніторынгу ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці

На абодвух прадпрыемствах пытанні аховы працы пад пільным кантролем кіраўніцтва. Начальнік Варапаеўскай дыстанцыі пуці Канстанцін Канаш, старшыня прафкама Вера Ушкур, намеснік дырэктара ААТ «Навасёлкі-Лучай» Славамір Шапель прысутнічалі пры правядзенні маніторынгу, давалі тлумачэнні, запісвалі рэкамендацыі тэхнічнага інспектара. Юрый Гарбачэўскі прайшоўся па тэрыторыі дыстанцыі пуці, пабываў у цэхах, пацікавіўся работай грамадскіх інспектараў па ахове працы. Дарэчы, іх работа, згодна з калектыўным дагаворам, заахвочваецца як кіраўніцтвам дыстанцыі, так і абласным упраўленнем Беларускай чыгункі.

У ААТ «Навасёлкі-Лучай» прадстаўнік рэйдавай групы звярнуў увагу на змястоўны стэнд па ахове працы з інструкцыямі і наглядным матэрыялам. Не было заўваг і па афармленні дакументаў, запаўненні журналаў правядзення інструктажоў, якія прадставіў інжынер па ахове працы Андрэй Бугай. Затым Юрый Гарбачэўскі пабываў у майстэрні па рамонце тэхнікі, гутарыў з механізатарамі пра неабходнасць захавання патрабаванняў па ахове працы, вытворчай і працоўнай дысцыпліны.

Асабіста я засталася прыемна ўражаная чысцінёй і парадкам на тэрыторыях наведаных прадпрыемстваў. Але вопытнае вока тэхнічнага інспектара зафіксавала некаторыя хібы: станок, які не працаваў, не быў ачышчаны ад апілак, невывезенае смецце.

— У цэлым работай па ахове працы ў наведаных калектывах задаволены, — гаварыў Юрый Гарбачэўскі. — Ёсць нязначныя заўвагі. Пасля маіх рэкамендацый недапрацоўкі павінны быць ухілены ў найкарацейшыя тэрміны.

У раённым цэнтры дзяцей і моладзі і яслях-са­дзе №5 працаваў галоўны тэхнічны інспектар Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі Дзмітрый Лукашэвіч. Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне і фізкультурна-аздараўленчы комплекс маніторыў тэхнічны інспектар абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Ганчароў, а ААТ «Хацілы-агра», прыватнае прадпрыемства «ПастКамень» і УП ЖКГ — тэхнічны інспектар абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Святлана Кутузава.

Падводзячы вынікі маніторынгу, члены рэйдавых груп адзначылі, што дзякуючы сумесным намаганням кіраўніцтва раёна і прафсаюзаў работа па ахове працы ў большасці арганізацый вядзецца на належным узроўні. Але ніякае, нават самае сучаснае абсталяванне і тэхналогіі, сродкі аховы не засцерагуць ад няшчасця, калі чалавек сам не зацікаўлены ў захаванні свайго здароўя і жыцця. Згодна са статыстыкай, траўмы найчасцей здараюцца з-за бяспечнасці саміх работнікаў, якія грэбуюць элементарнымі правіламі аховы працы.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Как продвигается строительство многоквартирного дома по ул. Зелёной, 26 в Поставах?
Фоторепортаж: День Победы отпраздновали в Поставах (дополнено)
Хозяйка швейной мастерской «Кудесница» Людмила Козловская помогает выглядеть с иголочки



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.