В СШ №1 создана образовательная площадка для совершенствования обучения и изучения английского языка

Образование

Пляцоўка для ўсіх

У снежні 2019 года Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Брытанскі Савет пачалі рэалізоўваць у нашай краіне сумесны праект пад назвай «Адукацыйныя пляцоўкі для ўдасканалення навучання і вывучэння англійскай мовы з мэтай устойлівага развіцця рэгіёнаў». У яго рамках былі створаны 7 пляцовак, адна з якіх — у пастаўскай СШ №1.

Сутнасць праекта, які разлічаны на 3 гады, — у стварэнні для настаўнікаў англійскай мовы магчымасці бесперапыннага прафесійнага развіцця праз рэгулярны абмен вопытам з калегамі з Беларусі і іншых краін, прывіцці навучэнцам цікавасці да чытання па-англійску і ва ўдасканаленні валодання імі замежнай мовай. З гэтай мэтай вясной 2020 года адбыўся анлайн-семінар, на якім выступіла Пасол Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь Жаклін Перкінс і былі вызначаны крокі па рэалізацыі праекта. Летам педагогі СШ №1 Таццяна Раманенкава, Іна Плешавеня і Таццяна Пархімовіч прынялі ўдзел у анлайн-трэнінгах, абмеркаваўшы метады, падыходы і тэхналогіі выкладання англійскай мовы. Дырэктар школы Валерый Каліцкі і яго намеснік па вучэбнай рабоце Наталля Ярынская восенню ­ўдзельнічалі ў вебінары, на якім ішла размова пра мэту адукацыйнай пляцоўкі, хто павінен на яе прыходзіць, як правільна скласці план работы.

Стваральніцы адукацыйнай пляцоўкі Таццяна Пархімовіч, Таццяна Раманенкава і Іна Плешавеня

Адкрыццё пляцоўкі было запланавана на кастрычнік мінулага года. Меркавалася, што ў СШ №1 прыедзе міністр адукацыі краіны Ігар Карпенка. Але ў сувязі з эпідэміяй COVID-19 афіцыйнае адкрыццё так і не адбылося. Спыніўся і сам праект. Тым не менш пляцоўка, якой загадвае Таццяна Раманенкава, пачала працаваць. У першую чаргу дзякуючы энтузіязму самой Таццяны Ула­дзіміраўны і яе актыўных памочнікаў Іны Плешавені і Таццяны Пархімовіч.

Да гэтага часу з фінансавай дапамогай Брытанскага Савета школа набыла неабходную вучэбна-метадычную літаратуру (352 экзэмпляры). Настаўнікі алічбавалі яе і стварылі электронную бібліятэку, спампавалі са спецыяльных сайтаў аўдыязапісы кніг. Акрамя таго, стварылі асобны раз­дзел на сайце навучальнай установы, куды можа зайсці любы выкладчык англійскай мовы. Можна таксама прыйсці непасрэдна на пляцоўку, запісацца і ўзяць патрэбную для работы кнігу. Тое ж самае датычыць навучэнцаў: для іх дастаткова мастацкай літаратуры, разлічанай на ўсе ўзросты. На базе пляцоўкі праводзяцца розныя мерапрыемствы, у якія ўцягнуты ўсе настаўнікі англійскай мовы школы. Гэта святкаванне важных для Вялікабрытаніі дат і вывучэнне англійскіх традыцый, квэсты, сумеснае чытанне настаўнікам і вучнямі кніг, іх інсцэніроўкі і інш.

— Наша мэта — павысіць чытацкую кампетэнтнасць школьнікаў, — кажа намеснік дырэктара СШ №1 па вучэбнай рабоце Наталля Ярынская. — Гэтаму, несумненна, садзейнічае маляўніча аформленая літаратура на англійскай мове, якую настаўнікі выкарыстоўваюць на ўроках. Хочам прыцягнуць да чытання і ­бацькоў, каб яны прыходзілі ў школу і разам з дзецьмі маглі пасядзець з кніжкай. Таксама працягваем абуладкоўваць кабінет, у якім размяшчаецца адукацыйная пляцоўка. Ужо зрабілі ў ім прыгожы куток для чытання.

Што да эфекту ад усёй гэтай работы, то ён відавочны. Навучэнцы першай гарадской школы атрымалі ў бягучым навучальным годзе шэраг узнагарод на раённым фестывалі міжкультурных камунікацый, навукова-практычнай канферэнцыі «Глорыя», раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па англійскай мове, міжнародных дыстанцыйных конкурсах «Олимпис» і «Лингвистёнок».

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
В Поставском государственном колледже старшеклассников обучают профессиям слесаря и продавца
Педагоги и учащиеся Поставского государственного колледжа ведут активную научную работу
В Новосёлковской СШ открыли аграрную группу



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.