В СШ №3 совместили спортивный праздник «Мама, папа, я — спортивная семья» и проект «Папа-зал»

Образование

Згуртаваныя і актыўныя

У суботу ва ўсіх школах раёна прайшло спартыўнае свята «Мама, тата, я — спартыўная сям’я». А ў СШ №3 яго сумясцілі з завяршэннем чарговага сезона маладзёжнага праекта БРСМ «Тата-зала», які ажыццяўляўся тут на працягу ўсяго навучальнага года.

Азартныя спаборніцтвы ў трэцяй школе прайшлі весела і насычана. Конкурсы і эстафеты аб’ядналі амаль 40 удзельнікаў — навучэнцаў 2—5 класаў, іх бацькоў і іншых сваякоў. Настаўніца фізічнай культуры і здароўя Наталія Касцень падзяліла іх на 2 каманды і прапанавала пераадолець 10 выпрабаванняў. Удзельнікі спартыўнага свята перасоўвалі гімнастычныя палкі, збівалі кеглі тэніснымі мячамі, «вудзілі рыбу», з дапамогай ракетак задавалі траекторыю руху паветраных шароў, парамі скакалі ў адных штанах, спаборнічалі ў камбінаваных эстафетах.

Каманды падбадзёрвалі балельшчыкі і групы падтрымкі, якія выступалі паміж конкурсамі. За ходам спаборніцтва сачыла журы. У яго склад увайшлі дырэктар школы Вераніка Казлоўская, другі сакратар райкама БРСМ Вольга Мяшко і адна з найлепшых спартсменак установы адукацыі Ірына Гаўрыловіч. З адрывам усяго ў 3 ачкі перамагла каманда «Пашумім», на 2-м месцы — «Дружба».

— Дзякуй за эмоцыі, выдатны настрой і энергію, якую вы выпраменьвалі самі і падарылі гледачам, — гаварыла, падводзячы вынікі, Вольга Мяшко. — Мы атрымалі асалоду, назіраючы за вашай выдатнай спартыўнай падрыхтоўкай і згуртаванасцю. Вы ўсе — пераможцы.

У падарунак каманды атрымалі сувеніры і тарты.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
В СШ №1 создана образовательная площадка для совершенствования обучения и изучения английского языка
С 12 по 16 апреля в Поставском районе работала диалектологическая экспедиция
Поставской средней школе №2 присвоено имя партизанки Надежды Осененко



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.