Виталий Кураш и Сергей Воробьев: «Здесь меня все устраивает: достойная зарплата, жильё»

Сельское хозяйство

Калі старацца, можна добра жыць

У майстэрні ў Навасёлках на рамонце знаходзілася некалькі ­адзінак тэхнікі. У тым ліку амкадор Сяргея Вараб’ёва. Механізатар корпаўся каля трактара, а дапамагаў яму маладзенькі хлопец. Намеснік дырэктара гаспадаркі Славамір Шапель прапанаваў: «Сфатаграфуйце пераемнасць пакаленняў».

Падчас знаёмства высветлілася, што Віталій Кураш — трэцякурснік Пастаўскага дзяржкаледжа. Праходзіць тут практыку. Вопыту набіраецца ў айчыма Сяргея Вараб’ёва.

— Калі я сышоўся з Аксанай, яе два сыны вучыліся ў пачатковых класах, — расказваў Сяргей. — Цяпер старэйшага, Арцёма, на днях чакаем з тэрміновай службы, а Віталік заканчвае каледж. Пакуль прывязуць новую запчастку да амкадора, перабіраю некаторыя вузлы, адначасова паказваю і расказваю пра гэта сыну. Я лічу абодвух хлопцаў сынамі. З Аксанай яшчэ выхоўваем дзвюх сумесных дачушак: другакласніцу Вікторыю і першакласніцу Валерыю. Імкнёмся, каб ніхто з дзяцей не быў абдзелены ўвагай.

Віталій Кураш і Сяргей Вараб’ёў

Сяргей нарадзіўся ў Комі.  Маці не ішоў паўночны клімат, урачы раілі паспрабаваць беларускі. І Вараб’ёвы абралі на месца жыхарства Віцебскі раён.

—Мяне прызвалі на службу ў марфлот у Мурманск, а мама тым часам перабралася ў Дварчаны, былы калгас «Дружба», — прадаўжаў знаёміць са сваёй біяграфіяй Сяргей. — Адслужыўшы, да яе прыехаў і я. Праз некаторы час, калі памяняўся старшыня калгаса, мы пераехалі ў Навасёлкі. Сустрэў Аксану, так і застаўся тут.

Зараз у гаспадарцы Сяргей зімой амкадорам загружае кармы, вясной — удабрэнні. Прыйдзе корманарыхтоўка — «Кіраўцам» ці «Джон Дзірам» будзе трамбаваць зялёную масу.

— У Навасёлках мяне ўсё задавальняе, — працягваў Сяргей, — годная зарплата, жыллё. Аксана працуе на ферме аператарам па доглядзе цялят. Як мнагадзетная мама пабудавала кватэру ў 6 гарадку. Але перабірацца ў горад мы не збіраемся. Сваіх хлопцаў вучу як жыццю, так і любові да тэхнікі. Радуе, што Віталік цягнецца да яе. Бліжэйшы год, па-любому, будзе адпрацоўваць у Навасёлках. А Арцём да службы атрымаў спецыяльнасць муляра-маляра. Якой дарогай пойдзе далей — яму выбіраць.

— Разам са мной вучыліся, а цяпер праходзяць практыку Уладзіслаў Селязнёў і Ігар Рубан, — уступае ў размову Віталій. — У гаспадарцы нам выдалі спецвопратку, вызначылі ўчастак работы. Мне пашанцавала, што побач бацька. Па любым пытанні смела звяртаюся да яго па параду. Тэхніку люблю. Таму ніколькі не шкадую, што паступіў у пастаўскі каледж, атрымаў тыя спецыяльнасці, якія мне падабаюцца. Цяжкасці не палохаюць: я вырас у вёсцы і ведаю, што праца хлебароба нялёгкая. Але калі старацца, то і тут можна добра жыць. Прыклад таму — мае бацькі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Хлеборобы ОАО «Яновица-агро» завершают в срок сев ранних яровых
Завершилась республиканская акция «Наш животновод»
В этом году в ОАО «Новоселки-Лучай» под второй хлеб отведено 40 гектаров



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.