Вместо палатки возле кафе «Паазер’е» появится летняя площадка

Общество

Замест палаткі – летняя пляцоўка

Хто не звяртаў увагі на палатку, размешчаную ля кафэ «Паазер’е» ў райцэнтры? Прыцягальнасці ў ёй было мала. Таму і няшмат знаходзілася ахвотных пасядзець там за столікам, з’есці марожанае або выпіць куфель піва. У хуткім часе карціна павінна кардынальна змяніцца.

— Палатку знялі і на яе месцы манціруем летнюю пляцоўку, — расказвала начальнік аддзела грамадскага харчавання Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Крысціна Красоўская. — Непазнавальна зменіцца не толькі знешні, але і ўнутраны выгляд. Паставім драўляныя сталы і лаўкі. Правя­дзём электраасвятленне, упрыгожым жывымі кветкамі. Будзем прапаноўваць наведвальнікам паўнацэннае меню, гатаваць на грылі шашлык, каўбаскі, курэй.

Пляцоўка прыме першых наведвальнікаў не пазней як напярэдадні Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік». Пастаўчане і госці горада змогуць тут падсілкавацца на свежым паветры. З улікам таго, што пакуль не знікла небяспека каранавіруснай інфекцыі, гэта немалаважна. А ў далейшых планах кааператараў — абсталяваць пляцоўку так, каб цёпла і ўтульна тут было нават у зімовы перыяд, і злучыць яе з кафэ.

Фаіна Касаткіна
Фота Наталлі Налей



Читайте также:
Во время акции «Дарим радость» наведён порядок на детской площадке в горпарке
Какие варианты предлагает гражданам для улучшения жилищных условий Беларусбанк?
Поставский лесхоз переехал в новое здание и стал площадкой для республиканского семинара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.