Волейбольная команда «Атлант» завершила очередной спортивный сезон

Спорт

Сезон завершаны

Словы падзякі за якасную гульню і падарункі прымала ў пятніцу валейбольная каманда «Атлант» з нагоды завяршэння чарговага спартыўнага сезона.

Павіншаваць пастаўскіх валейбалістаў і іх трэнераў: Паўла Вавінскага, Данілу Шышко, Генадзія Савосіна і Мікалая Рамейку — з завяршэннем валейбольнага сезона на ФАК прыйшоў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург.

Каманда «Атлант» з гасцямі пасля ўзнагароджання

— Завершаны чэмпіянат Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд. У першай лізе вы занялі 8-е месца. Сёлета выступілі хоць і не зусім ўдала, але я бачыў, як вы шчыра выкладваліся на пляцоўцы, — гаварыў Станіслаў Ула­дзіміравіч. — Упэўнены, што ваша апанта­насць валейболам з’яўляецца прыкладам для выхаванцаў нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, а для балельшчыкаў — цудоўным падарункам. Як і ўсе вы, радуюся за Данілу Болгава, з якім плануе падпісаць кантракт неаднакратны чэмпіён краіны па валейболе — салігорскі клуб «Шахцёр». Будзем разам сачыць за яго гульнёй на тэлеканале «Беларусь-5». Ганаруся і ўсімі вамі, абяцаю і надалей падтрымліваць, шукаць спонсараў.

Сёлета імі выступілі Пастаўскі малочны завод,  турыстычная кампанія «Джуманджы» і раённая арганізацыйная структура БТПР, падрыхтаваўшы ігракам і іх настаўнікам падарункі. З прапановай аформіць спартыўную картачку O-GO перад камандай выступіў прадстаўнік Белаграпрамбанка і расказаў пра яе перавагі.

Асобна віншаванні ў той дзень ад куратара сацыяльнай сферы раёна Станіслава Чымбурга, начальніка аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслава Врублеўскага і таварышаў прымаў імяніннік — Андрэй Казлоўскі.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Поставщина стала площадкой для проведения областного семинара для руководителей спортивной сферы
В Глубоком прошли VII межрайонные соревнования по быстрым шахматам среди школьников
Париматч — Кубок Беларуси по футболу. ФК «Поставы»—ФК «Газовик» (Витебск) — 0:1



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.