Выставка рассады «Поставские аграрии» пройдет 14 мая в ТЦСОН

Важное Общество

Пастаўскія аграрыі

Так называецца выстава расады, якая пройдзе 14 мая ў ТЦСАН.

Вясна ў разгары. З надыходам цяпла разгортваюцца работы на агародах, прысядзібных участках. Сярод наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН ёсць шмат аматараў-агароднікаў. Звычайна ў аддзяленні ладзіцца выстава дароў восені, куды яны прыносяць плён сваёй працы.

Сёлета спецыялісты аддзялення вырашылі арганізаваць тэматычную выставу расады агароднінных культур, кветак, лекавых траў «Пастаўскія аграрыі». Маеце чым падзяліцца або абмяняцца з іншымі? Прыносьце к 10 гадзінам на вуліцу Савецкую, 83.

На выставу запрошаны аграном, які выступіць па тэме «Вермікультываванне ў арганічным земляробстве», а таксама дасць рэкамендацыі па вырошчванні агародніны, пракансультуе па любых пытаннях.

Канцэртнымі нумарамі парадуюць удзельнікі вакальнай групы «Поющая душой».



Читайте также:
3 учащихся Поставского государственного колледжа приехали на преддипломную практику в «Дуниловичи-агро»
Хлеборобы ОАО «Яновица-агро» завершают в срок сев ранних яровых
Завершилась республиканская акция «Наш животновод»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.