Завершилась республиканская акция «Наш животновод»

Сельское хозяйство

У сваіх калектывах – найлепшыя

Завяршылася рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод».

Старшыня райкама прафсаюза АПК Аляксей Філімонаў і першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч пабывалі на 9 фермах гаспадарак раёна і ўшанавалі найлепшых аператараў машыннага даення.

— Падводзячы вынікі акцыі, не бралі ў разлік сучасныя рабатызаваныя фермы, а разглядалі звычайныя, — расказваў Аляксей Філімонаў. — Улічвалі не толькі паказчыкі ў рабоце, але і старанне, адказнасць аператараў. Заахвочваем таксама тых людзей, якія  шмат гадоў адданыя абранай прафесіі, сваёй шчырай працай паказваюць прыклад іншым. Жывёлагадоўля — адна з самых няпростых галін сельскай гаспадаркі. Праца тут штодзённая, цяжкая. І тыя, хто яе выконвае, павінны адчуваць, што іх цэняць.

Аляксей Філімонаў дзякуе за працу Ліліі Стрэльскай

На курапольскую ферму прыехалі ў пачатку сёмай раніцы. Ішла дойка. Данута Руткоўская завіхалася каля сваіх першацёлак.

— Ужо каторую групу раздойваю, — гаварыла жанчына. — Нялёгка, але я прывыкла. Прыемна працаваць, калі тваё старанне заўважаюць.

Данута Руткоўская

У Целяках (ААТ «Хацілы-агра») ушаноўвалі Лілію Стрэльскую.

— Надоі не заўсёды залежаць ад аператараў, — гаварыў Аляксей Філімонаў. — Шмат значаць якасныя кармы. Іх у вашай гаспадарцы хапае. А калі яшчэ прыкласці старанне і праявіць працавітасць, то і вынікі будуць радаваць. Вы, Лілія Уладзіміраўна, гэта даказваеце не першы раз.

У Ярэве лідарства — за Любоўю Андрэйкавець. Яна таксама была рада ўвазе з боку першага намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і старшыні прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Любоў Андрэйкавець

Ганна Мацюшонак у «Камайскі» прыехала з Полаччыны. Пачынала на ферме ў Оцкавічах. Цяпер доіць кароў у Камаях. Працы не шкадуе, таму па выніках стойлавага перыяду ў яе групе найвышэйшыя надоі.

Надзея Васілеўская з фермы «Сухарышкі» ААТ «Янавіца-­агра» была на выхадным. Для ўзнагароджання яе запрасілі ў дыспетчарскую гаспадаркі.

— У нашым калектыве ўсе старанныя, — гаварыла Надзея. — За стойлавы перыяд надоі крыху вышэйшыя ў мяне, за пашавы могуць быць у іншага аператара.

Надзея Васілеўская

Перад пачаткам вячэрняй дойкі ў Сяргеевічах сустрэліся са Святланай Косінец. Яна тут нязменны лідар не толькі на сваёй ферме, але і ў цэлым на сельгаспрадпрыемстве «Дунілавічы-агра». Раздаіла групу першацёлак. Сёлета яны расцяліліся ў трэці раз — а гэта самы прадукцыйны перыяд для каровы. Святлана не шкадуе сіл і часу на догляд сваіх буронак.

Святлана Косінец

У Ляхаўшчыне аператары шчыра радаваліся за сваю калегу Валянціну Якімовіч, якую на гэты раз вызначылі як найлепшую.

Валянціна Якімовіч

Ферма ў Дземяшах ААТ «Навасёлкі-Лучай» адрамантавана ў канцы мінулага года. Самыя высокія паказчыкі ў рабоце тут у Ірыны Селязнёвай.

Ірына Селязнёва

Кацярына Мядзелец — мама чатырох дзетак. На бакавіцкай ферме ААТ «Сцяг Перамогі-­агра» яна доіць кароў і пэўны час даглядае маленькіх цялят. Руплівасць маладой жанчыны прыносіць плён.

Кацярына Мядзелец

Пабываўшы на 9 фермах, параўноўвала ўмовы ўтрымання жывёлы, работы аператараў. Паўсюль яны розныя. А вось людзей, якіх ушаноўвалі, аб’ядноўвае адно — працавітасць.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Хлеборобы ОАО «Новоселки-Лучай» завершают сев ранних яровых культур
3 учащихся Поставского государственного колледжа приехали на преддипломную практику в «Дуниловичи-агро»
Хлеборобы ОАО «Яновица-агро» завершают в срок сев ранних яровых



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.