На 1000 гектарах нужно убрать травы первым укосом в ОАО «Знамя Победы-агро»

Сельское хозяйство

Настроены на прадукцыйную працу

На лузе пры дарозе ля Совак працаваў трактар з касілкай. Спынілася пацікавіцца настроем механізатара. Уладзімір Краско з Груздава.

— Нягледзячы на тое, што наша сельгаспрадпрыемства далучылі да ААТ «Сцяг Перамогі-агра» толькі сёлетняй вясной, на гэтых палях рупіўся і раней, — расказваў механізатар. — Некалькі гадоў запар практыкавалі кааперыраваць нашу і юнькаўскую тэхніку, дапамагалі то мы суседзям, то яны нам на розных відах работ. Сёлета дажджы пераблыталі ўсе планы. Не паспелі адсеяцца, а тут і корманарыхтоўка надышла.

Уладзімір Краско

Трактару Уладзіміра Краско другі год, а касілцы — 15. Тры гады назад яе перадалі з былога райаграсэрвісу. Механізатар перабраў сваімі рукамі кожны вузельчык, многае з дэталяў замяніў, і цяпер яна надзейна служыць.

На поле прыехаў дырэктар ААТ «Сцяг Перамогі-агра» Аляксандр Фалевіч.

Антон Чаховіч

— Сёння косім толькі другі дзень, — расказваў. — З-за моцных дажджоў не на кожнае поле можна ўз’ехаць. Разумеем, што ранняе правядзенне першага ўкосу дае двайную выгаду: па-першае травы да бутанізацыі ўтрымліваюць найбольшую колькасць пажыўных рэчываў, па-другое, будзе магчымасць атрымаць другі паўнацэнны ўкос. Устанавілася сонечнае надвор’е, таму на першых гектарах будзем сушыць сена, якое асабліва карысна малым цялятам. Тое, што скасілі ўчора, Антон Чаховіч ужо варушыць і зграбае ў валкі. На жаль, няма свайго прэс-падборшчыка, які закручвае травяную масу ў стрэйч-плёнку. Спадзяёмся на дапамогу малочнага завода. Наперадзе вялікі аб’ём работ. Але людзі настроены на прадукцыйную працу.

ААТ «Сцяг Перамогі-агра» травы першым укосам трэба ўбраць на 1 000 гектараў. На зімоўку нарыхтаваць 600 тон сена, 12 300 — сенажу, 11 500 — сіласу.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Виталий Кураш и Сергей Воробьев: «Здесь меня все устраивает: достойная зарплата, жильё»
Мне всё интересно, и трудностей я не боюсь! Учащийся Поставского государственного колледжа Руслан Жуков
Интервью. Как в нынешних экстремальных условиях заготовить достаточное количество кормов?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.