175 выпускников Поставщины закончили среднюю школу, 11 из них — золотые медалисты

Образование

Атрымалі атэстаты і пасведчанні

На мінулым тыдні беларускія выпускнікі канчаткова развіталіся са школай — здалі апошнія экзамены і атрымалі дакументы аб базавай і сярэдняй адукацыі.

У нашым раёне пасведчанні аб базавай адукацыі ўручаны 294 дзевяцікласнікам. У 19 чалавек яны з адзнакай. Гэта патэнцыяльныя прэтэндэнты на залатыя і сярэбраныя медалі пасля 11 класаў. 175 выпускнікоў закончылі сярэднюю школу, 11 з іх разам з атэстатамі атрымалі залатыя медалі. Па тры медалісты ў гімназіі і СШ №3, па два — у СШ №1 і №4, адзін — у Варапаеўскай СШ. Акрамя таго, 40 11-класнікаў ўзнагароджаны пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.

Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, у цэлым пастаўскія школьнікі пацвердзілі на экзаменах свае гадавыя адзнакі і прадэманстравалі даволі высокі ўзровень ведаў. Пра гэта сведчыць у тым ліку колькасць узнагароджаных вучняў.

10 чэрвеня ў школах раёна, як і рэспублікі ў цэлым, прайшлі выпускныя вечары для 11-класнікаў. Разам з моладдзю і педагогамі на іх прысутнічалі бацькі і работнікі аддзела па адукацыі. Былі арганізаваны салодкія сталы і сустрэча світанку.

Наперадзе ў выпускнікоў паступленне ў абраныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Ці атрымаецца стаць іх студэнтамі і навучэнцамі, залежыць ад паспяховай здачы цэнтралізаванага тэсціравання, якое стартавала сёння.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Как в средней школе №3 прошёл последний звонок?
Титула «Самая активная» удостоена СШ №4 за участие в республиканской акции «Неделя леса-2021»
Поставская гимназия начала подготовку к новому учебному году. Что изменится?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.