22 июня, 4 часа утра. В Поставах прошла акция, посвящённая 80-летию начала Великой Отечественной войны

Приграничье

Успомнілі. Памаўчалі

22 чэрвеня, 4 гадзіны. Роўна 80 гадоў назад у гэты час войскі Германіі без аб’яўлення вайны напалі на Беларусь.

Учора прадстаўнікі ваеннай пагранкамендатуры «Паставы» на чале з камендантам Васіліем Куратнікам і 1-га ваеннага шпіталя пагранічных войск Рэспублікі Беларусь разам з начальнікам Сяргеем Півенем на досвітку сабраліся на вуліцы Чырвоармейскай каля абеліска воінам, якія загінулі пры вызваленні нашага раёна.

Горад спіць, як і ў далёкім 1941-м, і толькі пагранічнікі стаяць у ганаровай варце. Прыглушана гучыць жалобная музыка, вядучыя старшы афіцэр аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння шпіталя Інэса Лушчык і памочнік начальніка шпіталя, начальнік аддзела рэжыма і арганізацыйнага забеспячэння Андрэй Пупкевіч пачынаюць мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці і смутку. Кожны з прысутных па-свойму ўяўляе трывожны туманны досвітак, калі фашысты вераломна ўварваліся на беларускую зямлю. Першымі ў няроўны бой уступілі пагранічнікі і назаўсёды ўпісалі свае імёны ў гісторыю.

Да прысутных звярнуўся камендант Васілій Куратнік. Ён заклікаў пагранічнікаў захоўваць памяць пра бессмяротны подз­віг, годна прадаўжаць слаўныя традыцыі і пільна несці службу па ахове Дзяржаўнай граніцы. Нягледзячы на тое, што мадэрнізуецца абсталяванне, з’яўляюцца сучасныя сістэмы, якія дазваляюць дыстанцыйна назіраць за многімі ўчасткамі, але пільнае вока пагранічніка і нюх службовага сабакі поўнасцю замяніць немагчыма. Ваеннаслужачыя пагранкамендатуры «Паставы» ахоўваюць граніцу на працягу 90 кіламетраў на беларуска-літоўскім ўчастку. Са сваімі абавязкамі спраўляюцца прафесійна.

Першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Кацярына Малевіч падзякавала пагранічнікам за тое, што надзейна ахоўваюць рубяжы нашай краіны, гарантуюць нам мірнае жыццё, запэўніла, што маладое пакаленне будзе захоўваць памяць пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай і подзвіг воінаў у зялёных фуражках.

Пасля гэтага да падножжа абесліска пагранічнікі ўсклалі вянкі і кветкі, а затым застылі ў хвіліне маўчання.

На Пастаўшчыне няма сям’і, якую не закранула б тая жорсткая вайна. Час аддаляе нас ад жудасных падзей, але подзвіг тых, хто загінуў у баях, трагедыя акупацыі застаюцца ў памяці людзей старэйшага пакалення, перадаюцца дзецям, унукам, праўнукам. Вялікую работу ў плане патрыятычнага выхавання праводзяць школы, грамадскія арганізацыі. Мужнасць і гераізм савецкіх салдат па-ранейшаму служаць прыкладам для маладога пакалення. Вялікая Айчынная вайна даказала, што сіла і вера згуртаванага народа здольныя перамагчы самага злоснага ворага.

Учора ў Беларусі прайшла рэспубліканская акцыя «Хвіліна памяці», прымеркаваная да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Далучыліся да яе і пастаўчане. Днём ля брацкай магілы ў скверы на плошчы Леніна адбылося музычна-тэатралізаванае прадстаўленне, на якое сабраліся прадстаўнікі грамадскасці горада. Яны ўшанавалі памяць пра ўсіх, хто цаной свайго жыцця адстаяў мірнае неба, свабоду і незалежнасць нашай краіны.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Правила безопасного поведения на водоёмах и вблизи них
Дикие животные на дорогах: как быстро сориентироваться в непростой ситуации?
В поле возле д. Петрути во время работы загорелся кормоуборочный комбайн ОАО «Яновица-агро»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.