23 июня около 13.50 на улице Красноармейской в Поставах горел легковой автомобиль

Безопасность Главное

23 чэрвеня прыблізна ў 13.50 успыхнуў легкавы аўтамабіль «Рэно», які рухаўся па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах. Пажар пачаўся пад капотам машыны. Вадзіцель спрабаваў яго патушыць, але безвынікова. Справіцца з агнём змаглі толькі ратаўнікі, якіх выклікалі відавочцы. Сам аўтааматар не пацярпеў, у аўто ж за лічаныя хвіліны выгараў маторны адсек, пашкоджаны салон.

Зараз супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў праводзяць праверку па факце ўзгарання, устанаўліваецца яго прычына. Верагодней за ўсё да гэтага прывёў аварыйны рэжым работы электраабсталявання аўтамабіля.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Дикие животные на дорогах: как быстро сориентироваться в непростой ситуации?
В поле возле д. Петрути во время работы загорелся кормоуборочный комбайн ОАО «Яновица-агро»
Испытание жарой: будьте осторожны на воде и на суше. Уже есть жертва



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.