29 выпускников СШ №4 навсегда попрощались с беззаботным детством

Образование

Дзяцінства адляцела ў мінулае

У пятніцу на пляцоўцы перад уваходам у СШ №4 было шматлюдна і гаманліва: адны навучэнцы фатаграфаваліся з бацькамі, іншыя — з самымі блізкімі сябрамі, любімымі настаўнікамі. Затым сталі выстройвацца класамі на ўрачыстую лінейку з нагоды апошняга званка. І калі пачаткоўцы не хавалі радасці ад пачатку канікулаў, то на тварах 29 выпускнікоў было хваляванне, некаторыя дзяўчаты змахвалі слёзы: у гэты дзень яны назаўсёды развітваліся з бесклапотным дзяцінствам. З трывогай у сэрцы выпраўляе  ў дарослае жыццё сваіх класных дзетак настаўніца-мама Інэса Рудэнка.

Класны кіраўнік Інэса Рудэнка і яе выпускнікі
Апошні школьны званок да­юць 11-класнік Мікіта Пурлан і першакласніца Дзіяна Якімовіч

З прывітальным словам да навучэнцаў і выпускнікоў звярнуўся дырэктар школы Вячаслаў Пякарскі. Ён уручыў граматы і дыпломы пераможцам алімпіяд, выдатнікам і актывістам грамадскага жыцця. Найбольш узнагарод атрымаў 11-класнік Мікіта Пурлан. Хлопец уключаны ў спіс атрымальнікаў прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Яму і Мікіту Нусіну другі сакратар райкама БРМС Вольга Мяшко ўручыла рэкамендацыйныя пісьмы  для паступлення ва ўніверсітэт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі, а Ігару Нежаўцу — у Інстытут пагранічнай службы  краіны.

Кранальным было віншаванне першакласнікаў. Ад выпускнікоў словы шчырай падзякі гучалі ў адрас настаўнікаў, бацькоў. Затым пары плаўна закружыліся ў вальсе. Пасля яго шчымліва загучаў апошні школьны званок. 11-класнікаў перапаўнялі эмоцыі.

— Гады вучобы ў школе былі класнымі! Шкада, што так хутка яны праляцелі. Давядзецца развітацца з аднакласнікамі, якія за гэты час сталі вельмі блізкімі, з настаўнікамі, якія не толькі прафесійна выкладалі свае прадметы, але і вучылі нас узаемадапамозе і сяброўству, — гаварылі адны.

— З аднаго боку, радасна, што пачынаецца новы этап, з іншага — сумна, бо мы на парозе дарослага жыцця, у якім усе рашэнні давя­дзецца прымаць самастойна, — дзяліліся  другія.

Безумоўна, дзяцінства ўжо не вярнуць. Яно адляцела ўвысь разам з паветранымі шарамі.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Как в средней школе №3 прошёл последний звонок?
Фоторепортаж: Последний звонок на центральной площади в Поставах (+видео)



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.