Большую помощь на уборке трав первого укоса дуниловичанам оказывают механизаторы молочного завода

Сельское хозяйство

Рупяцца і мясцовыя, і завадчане

З першым намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуардам Януковічам заехалі на ферму ў Дунілавічах. Побач закладвалі сянаж. Эдуард Вальдэмаравіч не прамінуў пацікавіцца якасцю. Ацаніў правільнасць трамбоўкі. Механізатар Дзмітрый Лысёнак расказаў, што займаецца гэтым днём. Пасля яго ў начную змену заступае Дзяніс Малец.

Па ўсіх правілах тэхналогіі трамбуе зялёную масу Дзмітрый Лысёнак

Вялікую дапамогу на ўборцы траў з першага ўкосу нам аказваюць механізатары малочнага завода, — гаварыў дырэктар сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» Андрэй Сарапененка. — Алег Казакевіч на «Ягуары» здрабняе зялёную масу. Адвозяць яе Валерый Пупкевіч, Аляксандр Шыкуць, Юрый Жамойдзь. Рупяцца і нашы Валерый Сініца, Андрэй Насевіч, Уладзімір Будзько. З касілкамі працуюць мясцовыя Станіслаў Зайцаў, Эдуард Рагіня, Павел Малец і завадчанін Аляксандр Ханяўка. Загортваў сянаж у стрэйч-плёнку Валерый Руткоўскі.

Тры сянажныя траншэі запоўнілі каля фермы ў Дунілавічах, адну — у Сяргеевічах. Там цяпер ідзе закладка яшчэ адной. Затым зялёнае жніво распачнецца на янчукоўскіх палях.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Читайте также:
Почти 25 литров молока от коровы в эти дни получают в ОАО «Хотилы-агро»
В ОАО «Камайский-агро» приступили к заготовке трав первым укосом
Травы на сенокосах Поставщины скошены на большей половине запланированной площади



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.