Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Поставы» начинает серию домашних матчей

Спорт

Атрымалі перадышку

Матчы 4-га тура нацыянальнага першынства супалі з паядынкамі раўнда 1/32 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі. Выязную гульню пастаўчан з ФК «Сянно» АБФФ перанесла на 4 ліпеня, таму ў мінулыя выхадныя пастаўчане адпачывалі.

Наш будучы сапернік на гэтай стадыі барацьбы за ганаровы трафей дома пазмагаўся з моцным прафесійным клубам 1-й лігі — «Лакаматывам» (Гомель). Гамяльчане мелі адчувальную перавагу і разграмілі на выездзе сенненцаў з лікам 1:6. Па падобным сцэнарыі прайшла гульня ў абласным цэнтры, дзе віцебскі «Газавік» саступіў (1:8) «Нафтану» (Наваполацк), за які гуляе пастаўчанін Аляксандр Кучараў. Яшчэ адзін прадстаўнік нашай падгрупы — ФК «Лепель» — таксама прайграў дома (0:1) камандзе са Смалявіч.

У гэту суботу наша каманда на сваім полі пачынае серыю з чатырох запар дамашніх матчаў чэмпіянату краіны. «Мы атрымалі магчымасць крыху адпачыць напярэдадні важнага этапа гэтага сезона, — гаварыў галоўны трэнер ФК «Паставы» Васіль Грантоўскі. — Наша каманда — самая маладая ў турніры. Летась яна нядрэнна праявіла сябе ў чэмпіянаце вобласці па футболе. Будзем старацца парадаваць сваіх прыхільнікаў і зараз, на сваім полі. З залічаным нам тэхнічным паражэннем у гульні з глыбачанамі я папрасіў аб’ектыўна разабрацца кіраўніка федэрацыі футбола і спадзяюся на справядлівае рашэнне».

Чарговы тур першынства адкрыўся ў Оршы, дзе ва ўсходняй групе мясцовы «АвіяДАР» з буйным лікам 5:0 адолеў ФК «Чашнікі». Талачынская «Ніва» дома пацярпела асечку (0:1) у сустрэчы з камандай Гарадка. У заходняй зоне ФК «Міёры» на выездзе перамог (1:2) каманду «Полацк-2019». Наша каманда ўслед за лепяльчанамі на сваім полі пазмагаецца з футбалістамі Міёр, Глыбокага і Полацка.

Уладзімір Шык



Читайте также:
21—22 мая на базе СТК «Озерки» прошёл районный туристический слет учащихся
Поставский боксёр Игнат Карпей занял 3-е место в первенстве области по боксу
Первые в области, пятые в республике. Итоги первенства Витебской области по шахматам среди школьников



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.