Чемпионат Беларуси па футболу. В 1-м тайме матча на половине поля поставчан было очень жарко

Спорт

Упусцілі перамогу

У першым тайме матча на палове поля пастаўчан было вельмі спякотна. Госці ўзялі мяч пад свой шчыльны кантроль і шмат атакавалі. Нашы футбалісты ў асноўным абараняліся, аднак пры гэтым змаглі правесці і пару небяспечных контратак. Па-майстэрску дзейнічаў і варатар пастаўчан Андрэй Чашун. Аднак на 31-й хвіліне ён быў вымушаны дастаць мяч з сеткі пасля імклівага фланговага праходу нападаючага лепяльчан Мікіты Рудога — 0:1.

Пасля перапынку сапернік зноў некалькі разоў быў блізкі да поспеху. Паступова пастаўчане наладзілі камбінацыйную гульню і завалодалі гульнявой перавагай. У выніку на 69-й хвіліне яны правялі ўзорную камбінацыю, якую трапным ударам завяршыў Ігар Павініч — 1:1.

Фота Антона Чаляя

Гэту сустрэчу нашы маглі выйграць нават з буйным лікам. Падвяла няўпэўненасць у сваіх сілах: з «убойных пазіцый» без перашкод перад варотамі саперніка прамахваліся, капітан Андрэй Вілейта і Максім Голубеў тройчы  білі ў варатара. Ужо ў дадатковы час мог паставіць пераможную кропку юны Мікіта Давідоўскі, але і яму не пашанцавала. Баявой нічыёй дабіліся Чашун, Касенка, В. Дубін (Голубеў), Камісарчук, Гарнадуд, Д. Зелянкевіч, Алейнікаў (Хмяльніцкі), Пурлан, Давідоўскі, Павініч, Вілейта.

У 5-м туры лідар нашай падгрупы «Захад» і наступны сапернік — ФК «Міёры» — унічыю (0:0) згуляў з бліжэйшым праследвальнікам, камандай Сянно. У Глыбокім дабіўся выязной перамогі (0:2) «Полацк-2019». У другой групе «Усход» былі зафіксаваны такія вынікі: «Газавік» (Віцебск) — «Ніва» (Талачын) — 4:1, ФК «Чашнікі» — «Харчцэнтр» (Віцебск) — 0:8, «Гарадскія львы» (Гарадок) — «АвіяДАР» (Орша) — 1:0.Наша каманда цяпер паслядоўна памераецца сіламі на сваім полі з футбалістамі з Міёр, Глыбокага і Полацка.

Уладзімір Шык



Читайте также:
Поставский боксёр Игнат Карпей занял 3-е место в первенстве области по боксу
Первые в области, пятые в республике. Итоги первенства Витебской области по шахматам среди школьников
Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Поставы» начинает серию домашних матчей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.