Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Глубокое» – 0:0

Спорт

Стомленыя сонцам

ФК «Паставы» – ФК «Глыбокае» – 0:0

Перад пачаткам матча тэмпература паветра дасягнула 30 градусаў цяпла. У такую моцную спёку гуляць камандам было даволі цяжка фізічна. Футбалісты пакінулі на полі шмат сіл. У гасцей адсутнічаў траўміраваны капітан і бамбардзір Віталь Стоцік. Гэта аблегчыла задачу абаронцам пастаўчан, якую ўзмацніў і дзейнічаў бездакорна вопытны Павел Пучынскі. У першым тайме глыбачане аднойчы ледзь не накіравалі мяч ва ўласныя вароты. У цэлым, гульнявой ініцыятывай валодалі пастаўчане, арганізавалі шмат атак. Стварылі чатыры моманты, каб вызначыцца. Аднак заключныя ўдары не былі дакладнымі.

Пасля перапынку характар барацьбы змяніўся. У фізічна больш моцных глыбачан атрымалася пачаць дзейнічаць першым нумарам, прымусіўшы гуляць нашу каманду строга ад абароны. Да гонару маладых пастаўчан яны правялі шэраг імклівых контратак. Партнёры двойчы вывелі на вароты гасцей свайго капітана Андрэя Вілейту. У першым эпізодзе наш нападаючы з вострага вугла стрэліў вышэй перакладзіны.

Атакуе капітан пастаўчан Андрэй Вілейта

На перадапошняй мінуце Андрэй ударыў дакладна. Аднак галкіпер глыбачан Якаў Жыгулёўцаў у скачку нагой адвёў пагрозу. Праз паўхвіліны сапернік мог святкаваць перамогу. На шчасце, наш варатар Андрэй Чашун выратаваў каманду ад бяды, а пасля паўторнага ўдару мяч праляцеў побач са штангай. Ужо ў дадатковы час небяспечны штрафны ўдар моцна прабіў апорны паўабаронца пастаўчан Ігар Павініч. Пашчасціла на гэты раз гасцям, бо мяч прасвісцеў у лічаных сантыметрах над перакладзінай. Баявой нічыёй дабіліся дома Чашун, Касенка, Пучынскі, Голубеў, Камісарчук, Д. Зелянкевіч, Пурлан (Хмяльніцкі), М. Якаўлеў (Алейнікаў), Давідоўскі (Каралёнак), Павініч, Вілейта (к).

У 6-м туры наш наступны сапернік — «Полацк-2019» — быў разгромлены на сваім полі ФК «Сянно» — 1:4. У Міёрах мясцовы клуб абыграў лепяльчан — 2:0. У другой падгрупе «Усход» матчы завяршыліся прадказальна: «Ніва» (Талачын) —«АвіяДАР» (Орша) — 1:3, ФК «Чашнікі» — «Газавік» (Віцебск) — 0:6, «Гарадскія львы» (Гарадок) — «Харчцэнтр» (Віцебск) — 1:1.

Серыю дамашніх гульняў пастаўчане завершаць 26 чэрвеня матчам з палачанамі, а дзве наступныя сустрэчы чэмпіянату краіны правядуць на выездзе ў Сянно і Міёрах.

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. В 1-м тайме матча на половине поля поставчан было очень жарко
Фоторепортаж: Спортландия на городском стадионе объединила 6 команд-участниц
Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Миоры» — 3:1



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.