Чемпионат Беларуси па футболу. Вторая лига. ФК «Поставы»—ФК «Миоры» — 3:1

Спорт

Абыгралі фаварыта

ФК «Паставы»—ФК «Міёры» — 3:1

У гульні з лідарам першынства маладым пастаўчанам было няпроста з-за адсутнасці трох вядучых абаронцаў. Аднак наша каманда пачала паядынак смела і першую чвэрць гадзіны валодала ініцыятывай. Затым больш вопытныя і лепш укамплектаваныя госці прымусілі гаспадароў адысці на сваю палову поля.

У гэтым, як і ў папярэдніх матчах, зноў бліскуча згуляў варатар пастаўчан Андрэй Чашун. За апошні рубеж яго таварышам можна было не хвалявацца і гуляць спакойна.

Праз імгненне 17-гадовы Кірыл Каралёнак накіруе трэці мяч у вароты міёрцаў

Пасля перапынку характар барацьбы не змяніўся. На шчасце, пасля гадзіны вострага супрацьстаяння, заключную чвэрць сустрэчы лепш згулялі маладыя пастаўчане. Нашы сталі больш кантраляваць мяч і праводзіць імклівыя контратакі. На 63-й хвіліне яны разыгралі прыгожую камбінацыю. Паўабаронца Мікіта Якаўлеў вывеў на заключны ўдар свайго таварыша па амплуа Ігара Павініча, які адкрыў лік. Праз мінуту Ігар адправіў на рандэву з варатаром саперніка капітана Андрэя Вілейту, і лік на табло стаў 2:0.

Госці з гэтым не пагадзіліся і арганізавалі штурм пастаўскіх варот. Міёрцы нанеслі некалькі небяспечных удараў. За 12 хвілін да канца другога тайма намаганнямі іх лепшага бамбар­дзіра Віталя Смалякова сапернікі скарацілі розніцу ў ліку да мінімума. Нашым было няпроста ў напружанай канцоўцы, але яны выстаялі. Больш за тое: за хвіліну да заканчэння асноўнага часу мяч перад варотамі міёрцаў атрымаў малады нападаючы Кірыл Каралёнак, які і паставіў канчатковую кропку ў матчы — 3:1. Неўзабаве стадыён право­дзіў з поля бурнымі апладысментамі пераможцаў захапляльнага матча. Яе дабіліся Чашун, Касенка (Хмяльніцкі), Голубеў, Камісарчук, Гарнадуд, Д. Зелянкевіч (Каралёнак), Пурлан, М. Якаўлеў, Давідоўскі (Алейнікаў), Павініч, Вілейта (к).

Наша каманда перад пачаткам пераможнага матча

У той дзень наш наступны сапернік — ФК «Глыбокае» — змог дабіцца нічыёй (3:3) у сустрэчы з камандай Сянно, хоць тройчы ёй саступаў. У Лепелі мясцовы клуб разграміў (3:0) «Полацк-2019». У падгрупе «Усход» зафіксавалі такія вынікі: «Газавік» (Віцебск) — «АвіяДАР» (Орша) — 8:0, «Харчцэнтр» (Віцебск) — «Ніва» (Талачын) — 3:0, ФК «Чашнікі» — «Гарадскія львы» (Гарадок) — 0:1. Цяпер пастаўчане зноў дома памерацца сіламі з сусе­дзямі з Глыбокага, а яшчэ праз тыдзень на сваім полі прымуць «Полацк-2019».

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Читайте также:
Чемпионат Беларуси па футболу. ФК «Поставы» начинает серию домашних матчей
Чемпионат Беларуси па футболу. В 1-м тайме матча на половине поля поставчан было очень жарко
Фоторепортаж: Спортландия на городском стадионе объединила 6 команд-участниц



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.