Дуниловичским школьникам с детства прививают привычку вести здоровый образ жизни

Образование

Быць здаровым – гэта цудоўна!

Кожны чалавек марыць быць здаровым і выглядаць цудоўна. Пра гэта трэба клапаціцца з дзяцінства. Вось і ў нашай школе рэгулярна праходзяць мерапрыемствы па фарміраванні пазітыўных адносін да здаровага жыцця.

Сёлета і дзеці, і дарослыя актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку і правядзенне гутарак, конкурсаў і спаборніцтваў, прысвечаных гэтай тэме. Вучні сярэдніх і старэйшых класаў рыхтавалі буклеты, памяткі па здаровым ладзе жыцця. Самыя маленькія ўзяліся за алоўкі і фарбы, каб расказаць на паперы, як цудоўна і як важна быць здаровым. Не абмінулі ўвагай і Сусветны дзень памяці людзей (ён адзначаецца 19 мая), якія памерлі ад СНІДу: у школе была аформлена “Сцяна памяці”. На ёй размясцілі фотаздымкі і звесткі пра знакамітых асоб, якія сталі ахвярамі гэтай страшнай хваробы.

На працягу тыдня школьнікі атрымалі шмат інфармацыі па прафілактыцы шкодных звычак, прагляделі пазнавальныя і карысныя  відэафільмы. А завяршыўся ён на пазітыўнай ноце — спартыўным святам “Тата, мама і я — спартыўная сям’я”. На ім дзеці разам са сваімі бацькамі спаборнічалі ў хуткасці і спрыце. Цудоўны настрой быў ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства. На памяць пра яго мы зрабілі агульны фотаздымак.

Аксана Мурзіч, вучаніца 6 класа Дунілавіцкай ЯССШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.