Фоторепортаж: Праздник традиционного творчества «Скарбонка народных талентаў». Открытие фотовыставки

Важное Культура

Ад продкаў засталося нам багацце

Яно не мае цаны і назва гэтаму скарбу — нематэряльная культурная спадчына. Яе элементам на сёлетнім фестывалі было прысвечана асобнае мерапрыемства. Яно мела назву «Скарбонка народных талентаў» і адбылося 11 чэрвеня ў Доме рамёстваў  «Стары млын».

Свята народнай творчасці, прымеркаванае да Дня народнага адзінства, пачалося з выступлення фальклорнага ансамбля  «Паазер’е». Затым з прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская.

Дзякуючы гаспадарам гэтай утульнай залы на Пастаўшчыне захоўваюцца шматлікія традыцыі нашых продкаў, з году ў год папулярызуецца народная творчасць ва ўсіх яе праявах, — адзначыла Галіна Мікалаеўна. — Падчас кожнага фестывалю тут, у Доме рамёстваў, арганізуюцца мерапрыемствы, у цэнтры якіх — наша родная мова, культура. А што, як не гэта, аб’ядноўвае беларусаў у адзіны народ?

Сёння вельмі важна расказваць дзецям, моладзі пра тое, як жылі старэйшыя пакаленні. Іх уклад жыцця мне пашчасціла ўбачыць на свае вочы, бо дзяцінства я правяла ў вёсцы. Там чула сакавітую беларускую мову, бачыла, як працуе на кроснах бабуля. Назаўжды ў памяці захаваліся вышыванкі, ручнікі, дываны… Дзеці ўсё гэта бачылі значна менш, а ўнукам многія рэчы ўвогуле незразумелыя. І мы, дарослыя, павінны як мага часцей расказваць ім пра нашу агульную спадчыну, зберагаць яе. Толькі тады надалей будуць жыць беларускае слова, беларуская традыцыя, беларускае народнае майстэрства.

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте

Падчас мерапрыемства яго госці даведаліся, што ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унесены 6 элементаў народнай культуры Пастаўшчыны. Пра кожны з іх гаварылася падрабязна. Дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Петух апавядала пра мастацтва выцінанкі і практыкі саломапляцення — яна выдатна імі валодае. Майстры гэтай жа ўстановы Вольга Гукава і Гераіма Танана расказалі, як ствараюць маляваныя дываны і вырабы ў тэхніцы інсітнага (наіўнага) мастацтва. Загадчыца Гуцкім сацыяльна-культурным цэнтрам Тамара Маслоўская гаварыла пра традыцыйную моладзевую гульню  «Яшчар», адноўленую юнымі ўдзельнікамі мясцовага фальклорнага гурта «Кола». Яны выступілі і на свяце ў Доме рамёстваў, паказаўшы, якім чынам гульня праводзілася на Купалле.

Гаспадыні народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду  «Традыцыя» частавалі прысутных клёцкамі з душамі, прыгатаванымі па даўнім рэцэпце нашых продкаў. Пра гэту традыцыйную для нашага рэгіёна страву  «ПК» пісаў у нумары за 5 чэрвеня. Іншым элементам нематэрыяльнай культуры Пастаўшчыны таксама будуць прысвечаны асобныя артыкулы.

Заключным акордам мерапрыемства стала адкрыццё фотавыставы Васілія Белякова. На пяці дзясятках яго здымкаў можна ўбачыць каталіцкія і праваслаўныя храмы паўночна-заходняй Беларусі. Завочна павандра­ваць па гэтых мясцінах можна да канца ліпеня — менавіта да гэтага часу ў Доме рамёстваў будзе дзейнічаць выстава таленавітага пастаўчаніна.

Іна Сняжкова. Фота аўтара

Больше фото в наших группах
в Одноклассниках и ВКонтакте



Читайте также:
Какие сувениры для участников и гостей фестиваля приготовили мастера Дома ремесел «Стары млын»?
Поставчанка Марина Коваленок стала лауреатом международного литературного конкурса
Талантливая мастерица Леонарда Иванова создает картины из бисера



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.