Из поколения в поколение в семье Мацкевич звенят цимбалы

Важное Культура

Для пастаўскай сям’і Мацкевіч кожны фестываль — падзея асаблівая. У ёй сёння падрастае ажно пятае пакаленне музыкантаў, якія прафесійна граюць на цымбалах.

— Цымбалы у нашай хаце гучалі заўсёды, — успамінала адна са старэйшых прадстаўніц гэтай сям’і Ванда Мацкевіч. — Яшчэ малымі мы з братам любілі танцаваць пад іх музыку. Добра памятаю, як упэўнена, акрылена, натхнёна граў на цымбалах тата. Гэты талент перадаўся яму ад бацькі і дзеда, якія былі аднымі з заснавальнікаў знакамітага Груздаўскага цымбальнага аркестра. А майстраваў цымбалы родны дзядзька.

Калі Ванда падрасла, Мацкевічы аб’ядналіся ў сямейны калектыў. Ён быў вядомы далёка за межамі рэспублікі — выступаў на сцэне ў Крамлі, удзельнічаў у міжнародным фестывалі цымбалістаў у Магілёве і іншых саюзных і рэспубліканскіх урачыстасцях.

Музычным традыцыям на Пастаўшчыне жыць! Ванда Мацкевіч — дачка аднаго з заснавальнікаў груздаўскага цымбальнага аркестра — з дачкой Вікторыяй, унукамі Гардзеем і Аляксандрай

Пазней Ванда Іванаўна стала граць у фальклорным ансамблі «Паазер’е», які працягнуў традыцыі груздаўскіх цымбалістаў. Першы афіцыйны канцэрт новага народнага калектыву адбыўся ў лютым 1991 года. За 30 гадоў сваёй дзейнасці ён стаў адной з візітных картак Пастаўшчыны і шчыра палюбіўся гледачам. Ацанілі творчае майстэрства і прафесіяналы: ансамбль, якім нязменна кіруе Анатоль Собаль, стаў лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў. Менавіта «Паазер’ю» першаму ў Віцебскай вобласці ў 1993 годзе прысвоілі званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У 2004-м калектыў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

У цяперашнім складзе «Паазер’я» на цымбалах іграе не толькі Ванда Мацкевіч, але і яе таленавітая дачка Вікторыя Кірплюк. Сёлета ў ансамблі дэбютуе і ўнучка Аляксандра Курціна. Яна з’яўляецца годнай прадаўжальніцай музычнай дынастыі. Нягледзячы на малады ўзрост, Саша з’яўляецца ўладальніцай прэміі спецыяльнага фонда Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, дыпламантам шматлікіх конкурсаў і фестываляў, якія праходзілі ў Брэсце, Смаленску, Пскове і іншых гарадах.

Ванда Мацкевіч са сваімі бацькамі Марыей Ігнацьеўнай і Іванам Іосіфавічам, братам Іванам

Не выключана, што некалі на цымбалах у «Паазер’і» зай­грае і ўнук Ванды Мацкевіч Гардзей Кірплюк. Яму 9 гадоў, у Пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў імя А. Тызенгаўза ён займаецца ўсяго трэці год. Але і за гэты непрацяглы час праявіў сябе вельмі здольным вучнем. Прычым яго талент ацанілі далёка за межамі Пастаў. У 2019-м Гардзей прымаў ­удзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў у Кіеве і стаў лаўрэатам ІІ ступені. Двойчы ­ўдзельнічаў у сур’ёзных фестывалях-конкурсах у Мінску, з якіх вярнуўся ў званні лаўрэата ІІ і ІІІ ступеняў. А сёлета змог прайсці раённы, занальны і абласны этапы IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча. У выніку на заключным, рэспубліканскім, этапе, які прайшоў у Лідзе, Гардзей атрымаў званне лаўрэата ІІІ ступені. Ва ўсіх гэтых поспехах вялікая заслуга яго педагога Галіны Барысюк.

Ванда Мацкевіч, безумоўна, ганарыцца дачкой і ўнукамі. Яна, як ніхто іншы, ведае, колькі сіл і часу трэба ўкласці ў навучанне, каб цымбалы загучалі прыгожа. А ўсё таму, што Ванда Іванаўна працуе выкладчыцай Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза і на працягу больш чым 30 гадоў вучыць маленькіх пастаўчан іграць на дыятанічных цымбалах. Такіх самых, на якіх даўным-даўно гралі яе продкі.

— Усё маё жыццё звязана з цымбаламі. Яны гучаць дома і на рабоце, у выхадныя і будні і кожны раз лашчаць слых, як упершыню, — гаварыла Ванда Мацкевіч. — Фестываль для мяне і маіх родных — сапраўднае свята для душы, якое дорыць магчымасць у чарговы раз выйсці да гледача, атрымаць асалоду ад народнай музыкі, народнага мастацтва. І цешыць, што разам з намі на пастаўскай сцэне выступаюць дзеці, моладзь. Пакуль пастаўчане з пакалення ў пакаленне перадаюць цымбальныя традыцыі, яны будуць на нашым фестывалі сапраўднымі гаспадарамі.

Іна Сняжкова. Фота Іны Сняжковай



Читайте также:
В музее состоялась встреча с исследователями истории и культуры татар Беларуси
Образцовая цирковая студия «Каскад» празднует свой 15-летний юбилей
Гатуем з Традыцыяй: Александр Красовский поделился своим рецептом клёцак з «ду́шами»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.