Изготовленные Валентином Жагуло инструменты побывали на выставке в Витебске

Культура

Праслаўляюць музыканта яго інструменты

16 чэрвеня ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыецца выстава-конкурс народных інструментаў з усяго Прыдзвінскага краю. Сярод прадстаўленых на ёй работ будуць і вырабленыя ўмельцамі з Пастаўшчыны Аляксандрам Пачкоўскім, Уладзімірам Мычко і Валянцінам Жагулам. У апошняга на выставу адправіліся самабытныя ліра, дуда і цымбалы.

Валянцін Пятровіч — былы дырэктар Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў імя І. Сушко, а зараз яе выкладчык па класе баяна. Ва ўстанове працуе з 1965 года і ледзь не з гэтага часу займаецца вырабам музычных інструментаў.

— Як і ў іншых школах, у нашай заўсёды існавалі дзіцячыя і дарослыя ансамблі, якія павінны былі на чымсьці граць. Але інструменты раней амаль немагчыма было ку­піць. Таму, маючы ўласную майстэрню і пэўны вопыт у дрэваапрацоўцы (В. Жагула з дзяцінства выразаў з дрэва караблікі, пісталеты і аўтаматы для хлапечых гульняў — аўт.), я пачаў іх вырабляць. Каб ансамблі мелі свой твар, аўтэнтычнасць, адрозніваліся ад іншых калектываў, патрабаваліся ўсё новыя і новыя інструменты. А са стварэннем у 2001 годзе «Заранкі», кіраўніком якой я стаў, неабходнасць у іх узнікала літаральна з кожнай аранжыроўкай, — расказваў майстар пры сустрэчы.

Засваё жыццё Валянцін Пятровіч вырабіў з сотню разнастайных дудачак, каробачак, трашчотак, капытцаў і шумёлаў. Выкарыстоўваў для іх як распаўсюджаныя ў Беларусі пароды дрэў: яблыню, грушу, ясень, клён, елку, так і экзатычныя для нашых мясцін бук, граб. Некаторыя інструменты прыдумаў сам. Напрыклад, драўляныя цыліндры, напоўненыя вішнё­вымі костачкамі, якія нагадваюць маракасы.

Валянцін Жагула з уласнаручна вырабленымі лірай і трашчоткай

Пачынаў з самага простага — каробачак, паступова ўдасканальваючы сваё майстэрства і пераходзячы да больш складанага — барабана, дуды, цымбал, ліры. Рабіў іх па знойдзеных чарцяжах або па ўзоры інструментаў, убачаных у іншых музыкантаў, у тым ліку ў тых, якія прыязджалі ў Паставы на фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік». Так, у прыватнасці, з’явілася дуда ў выглядзе казы. Асноўныя прынцыпы яе стварэння Валянцін Жагула дзесьці падгледзеў, астатняе прыдумаў і зрабіў сам з дапамогай калег. Выразаў драўляныя дудачкі, калегі пашылі з казінага футра мяшок, да якога прымацавалі сплеценую з саломкі галаву.

Цікавая гісторыя цымбал, якая ўзыходзіць да самога Іосіфа Сушко, чыё імя зараз носіць Варапаеўская ДШМ.

— Калісьці, кіруючы некалькімі харамі, Іосіф Фаміч прывёз у Варапаева адно з першых у пасёлку піяніна, — апавядаў музыкант. — Спачатку яно стаяла ў Доме культуры. Потым адпрацавала свой тэрмін у нашай школе, пасля чаго мы перадалі яго ў сярэднюю. А калі паўстала пытанне ўтылізацыі інструмента, я разам з цяперашнім дырэктарам школы мастацтваў Ігарам Гваздзеўскім разабраў яго і зрабіў з корпуса дэку для дыятанічных цымбал. Ад пачатку і да канца мая работа — ліра.

Сёння на інструментах Валянціна Жагулы граюць не толькі «Заранка» і дзіцячы ансамбль «Званочкі». Яны гучаць уГерманіі, Польшчы, Літве, Латвіі, Санкт-Пецярбургу і Пскоўскай вобласці Расіі, віцебскім і наваполацкім музычных каледжах. Бываючы за мяжой на розных фестывалях, Валянцін Пятровіч заўсёды вёз з сабой у падарунак самабытныя хэнд-мэйд-інструменты. Нямала іх зрабіў па просьбе сваіх сяброў-музыкантаў. У мужчыны па-сапраўднаму залатыя рукі. З дрэва ён стварае цікавыя прадметы дэкора, ро­біць мэблю, аконныя блокі і дзверы. У дамашняй майстэрні право­дзіць практычна ўвесь вольны час. Сталярства стала для яго такой жа жыццёвай патрэбай, як і музыка.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Читайте также:
Гатуем з Традыцыяй: Александр Красовский поделился своим рецептом клёцак з «ду́шами»
Из поколения в поколение в семье Мацкевич звенят цимбалы
Тадеуш Стружецкий: «Фестиваль — это бренд Поставщины»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.