Как в Поставском районе ликвидировали последствия бури?

Безопасность Важное

Стыхія разгулялася

Рэкордную спёку, якая трымалася ў Беларусі цэлы тыдзень, змянілі дажджы, град, навальніцы, шквалісты вецер. Стыхія нарабіла шмат непрыемнасцей. Ліўні падтапілі гарады і размылі дарогі, вецер паваліў і «пашчапаў» дрэвы. Былі перабоі з электрычнасцю.

Наступствы разгулу стыхіі зафіксаваны і на Пастаўшчыне. Навальнічны фронт з парывамі ветру паваліў дрэвы на дамы, гаспадарчыя пабудовы, агароджы і дарогі, пазрываў з дахаў шыфер і вільчакі, вывеў са строю лініі электраперадачы. Град і лівень пабілі кветкі, палажылі на зямлю цыбулю, моркву, салату і іншую гародніну.

Леснікі ліквідуюць наступствы стыхіі

Мы ўжо аформілі каля 30 актаў агляду на прадмет пашкоджанняў маёмасці грамадзян, — паведаміў дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне Грыгорый Шэцка. — Пакуль найбольш заяў страхавыя агенты атрымалі ад жыхароў вёсак Сяргеевічы, Валкі, Дунілавічы, Юнькі і Канябічы, а таксама гарпасёлкаў Варапаева і Лынтупы. Пасля пэўных працэдур яны атрымаюць выплаты страхавой кампенсацыі за прычыненую шкоду.

Вось такі град выпаў у Лучаі ў ноч з 25 на 26 чэрвеня

Моцная навальніца, якая бушавала ў пятніцу ноччу, палажыла дрэвы ўздоўж дарог на Груздава, Пожарцы і Плаксы, цалкам перагара­дзіўшы праезную частку. Каб ліквідаваць наступствы непагоды леснікам спатрэбілася амаль 8 гадзін.

На разбіранне завалаў выйшла ўсё Груздаўскае лясніцтва, — расказваў ляснічы Груздаўскага лясніцтва Аляксей Драгун. — Нам на дапамогу з райцэнтра камандзіравалі трох чалавек з Пастаўскага лясніцтва і чатырох — з лесагаспадарчай брыгады лясгаса. Работу распачалі ў 7.30, а скончылі яе ў 15 гадзін.

Шмат было і пашкоджанняў ліній электраперадачы. Непаладкі аператыўна ўхілялі работнікі Пастаўскага раёна электрычных сетак РУП «Віцебскэнерга».

Вераніка Філановіч
Фота Аляксея Драгуна і Анны Анішкевіч



Читайте также:
23 июня около 13.50 на улице Красноармейской в Поставах горел легковой автомобиль
Старший помощник прокурора Тамара Зубко с детства мечтала о своей профессии
Сразу 2 пожара в один день произошло в Лынтупах и Хотилах



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.