Какая работа проводится на Поставщине по линии незаконного оборота наркотических средств?

Безопасность

Актыўная работа мае вынік

У апошнія гады супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама штогод выяўляюць да паўтара дзясятка злачынстваў, звязаных з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, прэкурсораў і іх аналагаў. Так, у 2014 годзе іх было выяўлена 9, столькі ж у 2015-м, у 2016-м — 7, 2017-м — 16, 2019-м — 8, 2018-м і 2020-м — па 6. З незаконнага абароту забіраюцца ў асноўным наркотыкі расліннага паходжання — марыхуана, макавая саломка і экстракцыйны опій, зрэдку — так званыя спайсы і гашыш. У якасці яркага прыкладу прывяду выпадак, які адбыўся летась у адной з аграсядзіб раёна. Яе кіраўнік, жыхар Мінска, набыўшы пры неўстаноўленых абставінах насенне канопляў, пасеяў яго ў сядзібе і вырасціў расліну, з якой прыгатаваў марыхуану. А мог выра­біць і гашыш, гашышны алей.

За 5 месяцаў бягучага года на Пастаўшчыне не выяўлена злачынстваў па лініі незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Але гэта не значыць, што іх наогул можа не быць. Пачалося лета, і традыцыйна ў гэты перыяд становіцца актуальнай праблема незаконнай сяўбы, вырошчвання і збору маку, канопляў і іншых наркаўтрымальных культур, якія потым выкарыстоўва­юць для сваіх мэт наркаманы.

— З мэтай папярэджання, выяўлення і спынення правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з незаконнай сяўбой, вырошчваннем, зборам і наступным абаротам наркаўтрымальных раслін райаддзелам унутраных спраў штогод праводзіцца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю сыравіннай базы расліннага паходжання, — расказваў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Міхаіл Ходан. — Напрыклад, летась на тэрыторыі раёна выяўлена і знішчана больш за 7 кілаграмаў маку, які рос на агульнай плошчы каля 107 м2. Асобы, якія яго вырошчвалі, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Таксама выяўлены 3 адміністрацыйныя правапарушэнні па ч. 3 арт. 19.3 КаАП (з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем таксічных рэчываў, якое абражае чалавечую годнасць і грамадскую мараль).

Зараз на ўліку ў цэнтральнай райбальніцы па факце ўжывання наркатычных сродкаў знаходзіцца адзін чалавек. У 2014 годзе іх было 23, летась — 3. Штогод колькасць наркаманаў змяншаецца, што сведчыць пра эфектыўнасць праводзімых аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў праваахоўнымі органамі і іншымі зацікаўленымі. Адным з такіх мерапрыемстваў з’яўляецца спецыяльная праграма «Допінг», накіраваная на папярэджанне, выяўленне і раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекаў, якія ўтрымліваюць у сваім саставе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы. Падчас правядзення «Допінгу» правяраюцца аб’екты на тэрыторыі Пастаўшчыны, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці названыя сродкі і рэчывы.

Таксама ўсе зацікаўленыя суб’екты рэгулярна выступа­юць па пытаннях папярэджання наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі раёна, па месцы жыхарства грамадзян.

Алена Шапавалава



Читайте также:
Сотрудники ГАИ провели для поставских школьников Единый урок безопасности дорожного движения
Начальник Витебского областного управления МЧС Беларуси Сергей Мелешкин выступил в Поставском колледже



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.