Какие сувениры для участников и гостей фестиваля приготовили мастера Дома ремесел «Стары млын»?

Культура

Кожны памятны

Колькі гучыць-спявае фестываль, столькі майстры Дома рамёстваў «Стары млын» рыхтуюць для яго ўдзельнікаў і гасцей сувеніры. Кожны год яны імкнуцца прапанаваць нешта новае, не адыхо­дзячы ад традыцыйных тэхнік.

Сёлета майстры зрабілі 160 сувеніраў. Тэхнікі традыцыйныя, выкананне — новае. Кожны работнік млына «ўключыў» фантазію, ствараючы непаўторныя падарункі. Вольга Гукава і Вольга Сафонава зрабілі пано ў тэхніцы плоскаснай керамікі і маляванкі. Юлія Калядзіна — аўтар прыгожых лялек, выкананых у розных тэхніках. Вясковыя прыгажуні — брэнд і дырэктара Дома рамёстваў Таццяны Петух. Яе велікавокія прыгажуні ў традыцыйных народных строях парадуюць каго заўгодна.

Крысціна Брэская зрабіла пано з рознакаляровай аплікацыі саломкай, Алена Крывенькая — дэкаратыўныя сурвэткі. У іх аснову лягла этнаграфічная рэканструкцыя рушнікоў Пастаўшчыны. Такі сувенір нашы госці атрымаюць упершыню. Зрэшты, як і фірменны знак фестывалю. Сёлета ён змяніў сваё аблічча: замест пластыкавай статуэткі ўсе ўдзельнікі музычнага свята павязуць з Пастаў сувенір на каменнай аснове, зроблены ААТ «Мітара».

Вераніка Філановіч. Фота аўтара



Читайте также:
Изготовленные Валентином Жагуло инструменты побывали на выставке в Витебске
Участники ХХХI Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»
Какие выставки можно посетить в Поставах во время фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік»?



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.