Какие выставки можно посетить в Поставах во время фестиваля «Звіняць цымбалы і гармонік»?

Культура

Лепш адзін раз убачыць…

На кожны фестываль у Паставы прыязджае шмат гасцей, прычым як з Беларусі, так і з-за мяжы. Многія з іх жадаюць пазнаёміцца з гісторыяй нашага рэгіёна. Зрабіць гэта можна ў раённым краязнаўчым музеі, дзверы якога будуць расчынены для наведвальнікаў на працягу трох дзён музычнага свята.

Адна з выстаў будзе выязной. Яна называецца «Ад фестывалю да фестывалю» і заўтра ў 13.30 адкрыецца ў фае райвыканкама. Там можна будзе ўбачыць старажытныя музычныя інструменты — цымбалы, гармонікі, скрыпку і іншыя. У экспазіцыю таксама ўключаны фотаздымкі, афішы, буклеты, якія раскажуць, як у розныя гады ў Паставах звінела свята народнай музыкі.

Старажытныя музычныя інструменты з фондаў раённага краязнаўчага музея

Больш яркай і разнастайнай выставу зробяць вырабы навучэнцаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Аднак у цэнтры ўвагі ўсё ж будзе галоўны сімвал фестывалю — цымбалы.

— У нашай установе іх захоўваецца 8, — расказала дырэктар раённага краязнаўчага музея Таццяна Гарошка. — Самыя рарытэтныя зроблены напрыканцы XIX стагоддзя ў вёсцы Муштаркі. Ведаем нават імя чалавека, які іх змайстраваў, — гэта Станіслаў Іосіфавіч Каранеўскі. Яшчэ ў музеі ёсць  цымбалы з Ляхаўшчыны (датуюцца 1916 годам), а таксама інструменты, вырабленыя знакамітым майстрам з вёскі Пожарцы Іосіфам Новікам. Менавіта ён рабіў цымбалы для груздаўскага цымбальнага аркестра.

Гэта калекцыя музычных інструментаў (а іх сёння налічваецца 45) паступова папаўняецца. Не так даўно яшчэ некалькі цымбал перадалі ў фонды  дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Анатолій Собаль і дырэктар Дома рамёстваў Таццяна Петух.

Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея прапануюць паглядзець і іншыя выставы, якія будуць дзейнічаць падчас фестывалю. Адна з іх — «Святло маёй душы» — урачыста адкрылася сёння ў 11 гадзін. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 мастацкіх копій абразоў, якія напісала беларуская мастачка з Маладзечна Ядвіга Сянько. Яна з’яўляецца аўтарам больш чым 2 тысяч работ. Яны ўпрыгожваюць праваслаўныя і каталіцкія храмы Беларусі, а таксама знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Бельгіі, Італіі, ЗША, Арменіі, Расіі і шэрагу іншых краін.

Акрамя абразоў, на гэтай выставе можна ўбачыць прадметы з фондаў музея — каталіцкія і праваслаўныя малітоўнікі XIX-XX стагоддзяў, фрагменты рызы сярэдзіны XIX стагоддзя, кнігу «Знаменне прышэсця Антыхрыста» 1813 года і іншыя.

На гэтым тыдні ў музей прыехала і яшчэ адна экспазіцыя пад назвай «Савецкая лялька». Падчас яе прагляду людзі старэйшага пакалення могуць пападарожнічаць у часе і вярнуцца ў сваё дзяцінства.

Але, як кажуць, лепш ­адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Таму прыходзь­це — знаёмцеся з экспанатамі, цікава адпачывайце. Музей працуе з 10 да 19.

Іна Сняжкова



Читайте также:
Из поколения в поколение в семье Мацкевич звенят цимбалы
Тадеуш Стружецкий: «Фестиваль — это бренд Поставщины»
Изготовленные Валентином Жагуло инструменты побывали на выставке в Витебске
Участники ХХХI Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.